Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  2. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  3. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  4. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  5. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  6. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  11. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  12. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  13. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
Читать по-русски


/

Калі ЗША вырашаць скараціць ваенную дапамогу, Украіна прайграе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News.

Владимир Зеленский. Фото president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Падчас гутаркі журналіст звярнуўся да ўкраінскага лідара з удакладняльным пытаннем наконт яго нядаўніх заяваў. Гаворка ідзе пра інтэрв'ю Зяленскага Украінскаму радыё, дзе ён сказаў, што ў перамовах з ЗША, з Трампам і з Байдэнам украінцы даказалі, што з імі рыторыка «сядай і слухай» не працуе.

Журналіст Fox News удакладніў у Зяленскага, што будзе ў выпадку, калі ўрад ЗША скароціць ваенную дапамогу Украіне.

— Калі скароцяць, я думаю, што мы прайграем. Вядома, у любым выпадку мы застанемся, будзем ваяваць. У нас ёсць уласная вытворчасць, але яе недастаткова, каб перамагчы. І я думаю, што гэтага недастаткова, каб выжыць, — адказаў прэзідэнт Украіны.

На пытанне пра тое, ці зможа абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «паўплываць на Пуціна, каб пакласці канец вайне», Зяленскі адказаў:

— Гэта будзе няпроста, але я думаю, калі выкарыстоўваць усе тыя пытанні, якія ёсць у ЗША, то так, ён зможа. Бо ён нашмат мацнейшы за Пуціна. Ён мацнейшы. ЗША мацнейшыя. Эканоміка мацнейшая. У ЗША вельмі вялікі ўплыў.