У беларусаў наперадзе доўгія выходныя ў траўні — у Мінпрацы расказалі, як будзем працаваць і адпачываць у наступным месяцы.
«На травень выпадае два святочныя дні — свята працы (1 траўня) і Дзень Перамогі (9 траўня). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаныя афіцыйнымі выходнымі», — нагадваюць у Мінпрацы. Атрымліваецца, што ў чацвер, 1 траўня, беларусы будуць адпачываць, а 2-га, у пятніцу, — працаваць. Пры гэтым 9 траўня прыпадае на пятніцу, будзе тры выходныя дні.
У ведамстве ўдакладняюць, што паводле вытворчага календара ў траўні пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 25 рабочых дзён, а пры пяцідзённым — 20. Прычым у абодвух выпадках будзе адзін перадсвяточны.
«Выходныя дні пры пяцідзённым працоўным тыдні: 1, 3−4, 9−11,17−18, 24−25, 31 траўня», — дадаюць у Мінпрацы.
У ведамстве таксама расказалі, што разліковая норма працоўнага часу ў апошнім месяцы вясны пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе:
- для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю — 159 гадзін;
- для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным днём у нядзелю — 164 гадзіны.
Як аплачваюць працу ў святочны дзень
Працоўны кодэкс прадугледжвае, што за кожную гадзіну працы ў дзяржаўныя святы, святочныя і выходныя дні звыш зарплаты, якая налічваецца за гэты час, робіцца даплата, удакладнялі раней у Мінпрацы.
«Работнікам са здзельнай аплатай працы — не ніжэй за здзельныя расцэнкі, работнікам з пагадзіннай аплатай працы — не ніжэй за гадзінныя тарыфныя стаўкі (тарыфныя аклады), аклады, — адзначаюць у ведамстве. — Канкрэтны памер даплаты ў бюджэтных арганізацыях і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, вызначаецца урадам, у іншых арганізацыях — працоўнай дамовай і (або) лакальным прававым актам».
За працу ў звышурочны час і выходныя дні наўзамен даплаты са згоды работніка можа давацца іншы неаплатны дзень адпачынку. Пры гэтым за гадзіны працы ў звышурочны час адзін неаплатны дзень адпачынку даецца з разліку 8-гадзіннага працоўнага дня (адзін дзень адпачынку за 8 гадзін працы ў звышурочны час).
Чытайце таксама