Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


У Крупскім раёне супрацоўнікі АМАП падчас затрымання выкарысталі зброю на паражэнне. Відэа інцыдэнту апублікавала 21 лістапада прэс-служба МУС.

У ведамстве расказалі, што ў міліцыю паступіла аператыўная інфармацыя: «У адным з дамоў вёскі Вялікі Лес Крупскага раёна знаходзіцца група ўзброеных людзей».

«У 8.10 супрацоўнікі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС і АМАП УУС Мінаблвыканкама прыбылі па названым адрасе. У жыллі знаходзіўся 62-гадовы гаспадар дома з двума сынамі. Мужчыну і старэйшага, 36-гадовага, затрымалі. А малодшы, 19-гадовы, выйшаў на супрацоўнікаў з двума нажамі, выказваючы пагрозы», — паведамілі ў МУС, адзначыўшы, што на «неаднаразовыя патрабаванні» пакласці нажы на падлогу хлопец не рэагаваў.

Паводле звестак сілавікоў, адзін з аператыўнікаў «зрабіў папераджальны стрэл, пасля чаго была выкарыстаная зброя на паражэнне».

«Мужчына шпіталізаваны. На месцы працуе следча-аператыўная група», — дапоўнілі ў МУС.

Ці была знойдзена ў доме якая-небудзь зброя акрамя нажоў, у прэс-рэлізе МУС не паведамляецца.