Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  6. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


/

Папулярную ў нулявыя расійскую спявачку Глюк’oZу затрымалі пасля прылёту ў маскоўскі аэрапорт Шарамеццева, а пазней аштрафавалі, піша тэлеграм-канал SHOT.

Глюк’oZа. Фото: t.me/pdmnews
Глюк’oZа. Фота: t.me/pdmnews

Паводле звестак SHOT, выканаўца прыляцела ў Маскву ў ноч на панядзелак. Паліцэйскія ў аэрапорце звярнулі ўвагу на «неадэкватны» стан расіянкі. Як сцвярджае SHOT, спявачка «ішла пасля рэйса, хістаючыся і з цяжкасцю трымаючыся на нагах». Пры гэтым паху алкаголю ад яе не было. Сілавікі дапусцілі, што яна знаходзілася пад уздзеяннем наркатычных рэчываў, і даставілі выканаўцу ў наркалогію. Праходзіць медагляд Глюк’oZа адмовілася.

22 кастрычніка суд прызначыў ёй 5 тысяч расійскіх рублёў (52 даляры) штрафу паводле адміністрацыйнага артыкула за невыкананне законнага патрабавання ўпаўнаважанай службовай асобы пра праходжанне медыцынскага агляду на стан ап’янення.

Як піша «Подъём», раней спявачка некалькі тыдняў правяла ў рэхабе пасля скандалу падчас канцэрту да Дня металурга ў Краснаярску — тады яе таксама западозрылі ва ўжыванні наркотыкаў, яна ж запэўнівала, што была не ў сабе праз сямейную трагедыю.