Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  2. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Попыт на кватэры ў Мінску захоўваецца, хоць знізіўся ў параўнанні з летам. Цэны на жыллё падаюць, актыўней за ўсё — на аднапакаёвыя кватэры. Пра гэта расказала незалежная экспертка па жылой нерухомасці Наталля Літоўская ў сваім тэлеграм-канале «Литовская о жилье».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Кватэры таннеюць, попыт захоўваецца

Можна чакаць, што па выніках кастрычніка прыкладная колькасць угодаў складзе каля 1300. Гэта вышэй за сярэдні паказчык (для Мінска гэта 1100). Але ўжо ніжэй за летні «хапун», калі гэты паказчык перавальваў за 1500 і нават 1600, піша Наталля Літоўская.

Паводле дадзеных на 26 кастрычніка, у базе Нацыянальнага кадастравага агенцтва было зарэгістравана 1122 угодаў з нерухомасцю. Прычым толькі за суткі база папоўнілася 132 ўгодамі з кватэрамі і долямі ў Мінску. «Калі такімі тэмпамі будуць грузіць яшчэ тры дні, здагадка, што хапун заканчваецца, будзе заўчаснай», — адзначала ў той жа дзень экспертка па нерухомасці.

Без уліку новабудоўляў сярэдняя цана прапановы жылля ў Мінску знізілася, але ў межах статыстычнай хібнасці. Так, сярэдні кошт аднапакаёвых кватэр знізіўся на 6,9%. Гэта ўключаючы новабудоўлі. Двухпакаёвыя кватэры за апошні месяц патаннелі на 6,6%, трохпакаёвыя — на 2,2, а чатырохпакаёвыя, наадварот, падаражэлі на 0,1%.

Хто цяпер актыўна купляе кватэры

Наталля Літоўская вылучае чатыры групы найбольш актыўных пакупнікоў. Самая вялікая з іх — гэта сем'і, якія прадалі мешнае жыллё і выкарысталі ашчаджэнні, каб набыць кватэру большай плошчы. «Пра гэта ўскосна сведчаць папярэднія дадзеныя пра рост колькасці ўгодаў з двухпакаёвымі і трохпакаёвымі кватэрамі», — адзначае экспертка.

Да 20% у некаторых агенцтваў складаюць пакупнікі з рэгіёнаў, якія набываюць жыллё ў сталіцы для сябе або дзяцей.

Трэцяя група — гэта тыя, хто сабраў грошы на сваё першае жыллё або выкарыстаў момант і папрасіў падтрымкі для такой куплі ў сваякоў. «Цэны на другасным рынку праселі, купля стала даступнейшай, дакрэдытавацца пад 19,5% на эквівалент 10−15 тысяч даляраў — пад’ёмны варыянт для часткі насельніцтва», — тлумачыць Наталля Літоўская.

Яшчэ адна група пакупнікоў — гэта ўмоўныя інвестары. Прычым як з Мінска, так і з рэгіёнаў. «Іх усё менш, але яны яшчэ ёсць і дачакаліся цэн, якія лічаць прымальнымі», — адзначае экспертка.