Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы прэс-сакратар МЗС і экс-амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных — адзін з актыўных крытыкаў Захаду і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Між тым яго дачка Лізавета даволі даўно жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, якую афіцыйны Мінск лічыць недружалюбнай. «Люстэрка» даведалася падрабязнасці і спытала адыёзнага палітыка, ці не перашкаджаюць яму гэтыя факты настойліва абвінавачваць Захад у развязванні вайны ва Украіне і называць яго агрэсіўнай цывілізацыяй.

Андрей Савиных. Фото: TUT.BY
Андрэй Савіных. Фота: TUT.BY
Андрэю Савіных 62 гады, ён былы беларускі дыпламат, працаваў у Міністэрстве замежных справаў з 1993 да 2019 года. Быў прэс-сакратаром МЗС, працаваў у прадстаўніцтве Беларусі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пік яго дыпламатычнай кар’еры — пасада амбасадара Беларусі ў Турцыі і Іраку з 2013 па 2019 год. У 2019-м стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, узначальвае Пастаянную камісію па міжнародных справах. Пасля смерці Уладзіміра Макея ў лістападзе мінулага года палітычныя аналітыкі называлі Савіных адным з магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка МЗС. Ужо як дэпутат ён неаднаразова выступаў з крытыкай краін Захаду. На яго думку, менавіта заходнія кампаніі падштурхнулі Расію пачаць вайну. Таксама Савіных адзначае, што «калектыўны Захад» хоча расколу Расіі, і мяркуе, што пасля заканчэння вайны ва Украіне заходнія краіны мусяць панесці адказнасць за свае дзеянні. Да таго ж ён называе заходнюю цывілізацыю агрэсіўнай, прадракае развал яе эканомікі і абвінавачвае ў вымыванні каштоўных кадраў з Беларусі. А таксама лічыць, што Захад вядзе псіхалагічную вайну і наўмысна дэманізуе Лукашэнку і Пуціна. У снежні 2022 года Польшча ўключыла Андрэя Савіных у санкцыйныя спісы. Цяпер яго «знаходжанне на тэрыторыі краіны непажаданае». Аднак у еўрапейскім санкцыйным спісе дэпутата няма.

«Чалавек, які прысвяціў значную частку сваёй кар’еры барацьбе з адмываннем грошай»

Увагу на тое, што 34-гадовая дачка Андрэя Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, звярнуў у сваім тэлеграм-канале перформер Уладзіслаў Бохан. Прааналізаваўшы акаўнты ў Facebook Андрэя Савіных і яго жонкі, ён адшукаў у сацсетках іх дачку Лізавету. У яе акаўнце ў LinkedIn пазначаныя месцы вучобы (Жэнева) і працы (Лондан).

Мяркуючы з інфармацыі, якая размешчаная ў профілі Лізаветы Савіных у сацыяльнай сетцы LinkedIn, з верасня 2022 года і да сёння дзяўчына працуе менеджэрам па распрацоўцы рашэнняў у галіне барацьбы з адмываннем грошай брытанскай фінансава-тэхнічнай карпарацыі Quantexa.

Елизавета Савиных. Фото из профиля в социальной сети Linkedin (linkedin.com/in/elizavetasavinykh)
Лізавета Савіных. Фота: з профілю Лізаветы ў сацыяльнай сетцы LinkedIn

Да гэтага яна 11 гадоў адпрацавала ў найбуйнейшым па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі банку Вялікабрытаніі HSBC.

Два тыдні таму Лізавета Савіных паведамляла пра свой удзел у профільнай канферэнцыі:

— Гэта сапраўды міжнароднае мерапрыемства з узрушальным складам дакладчыкаў і ўдзельнікаў дыскусіі. Для мяне як чалавека, які прысвяціў значную частку сваёй кар’еры барацьбе з адмываннем грошай, вялікі гонар удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць кампанію Quantexa.

Опыт работы Елизаветы Савиных. Скриншот со страницы linkedin.com/in/elizavetasavinykh
Досвед працы Лізаветы Савіных. Скрыншот са старонкі linkedin.com/in/elizavetasavinykh

Ёсць яшчэ адна Лізавета Савіных, у якой брытанскае грамадзянства?

Перформер Уладзіслаў Бохан таксама высветліў, што нейкая Лізавета Савіных (Elizaveta Savinykh) значыцца дырэктарам кампаніі Canabel Limited, якая займаецца нерухомасцю ў брытанскім горадзе Лідсе.

«Люстэрку» ўдалося адшукаць інфармацыю пра гэтую фірму на сайце брытанскага дзяржаўнага сэрвісу gov.uk. Паводле звестак гэтага рэсурсу, Canabel Limited займаецца купляй, продажам, здаваннем у арэнду і кіраваннем уласнай і арандаванай нерухомасці. Праўда, ні асобнага сайта, ні актыўных сацсетак гэтай кампаніі мы не знайшлі, што дзіўна для фірмы, якая вядзе справы ў такой сферы.

Акрамя гэтага, у інфармацыі пра кампанію на сайце gov.uk адзначаецца, што Лізавета Савіных мае брытанскае грамадзянства. І разам з нейкім грамадзянінам Канады Феліксам Антуанам Прэво Бурдаж 3 жніўня 2022 года яна стала дырэктарам Canabel Limited. Пра іншых заснавальнікаў ці работнікаў кампаніі звестак няма.

Пры гэтым таксама пазначана, што Лізавета Савіных нарадзілася ў снежні 1988 года. Гэтая інфармацыя супадае з тымі звесткамі пра дату нараджэння дачкі дэпутата, якія «Люстэрку» перадало аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL.

Што кажуць сам дэпутат, яго дачка і брытанская кампанія?

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў Андрэю Савіных і спытаў, ці праўдзівая інфармацыя пра тое, што ягоная дачка — грамадзянка Вялікабрытаніі і працуе ў кампаніях у гэтай краіне, але дыялогу з дэпутатам не атрымалася.

— Спадар з «Люстэрка», я такога сродку масавай інфармацыі не ведаю, таму размаўляць з вамі не буду, — сказаў палітык і павесіў трубку.

Мы паспрабавалі атрымаць каментар Лізаветы Савіных, але на момант публікацыі гэтага матэрыялу адказу не было.

Таксама мы даслалі запыт у кампанію Quantexa, каб даведацца, ці ў курсе яны, што дачка беларускага дэпутата і былога чыноўніка працуе ў іх. А таксама ці не асцерагаюцца яны праз гэтую ўцечку ў Беларусь адчувальнай інфармацыі, якая дапаможа ўладам абыходзіць санкцыі.

— У кампаніі Quantexa дзейнічаюць строгія правілы прыёму на працу і праграмы навучання, якія гарантуюць, што ўсе ўдзельнікі нашай каманды будуць адпавядаць высокім стандартам этычных паводзін, — гаворыцца ў адказе Quantexa. — Нашая кампанія мае надзейныя і эфектыўныя сродкі кантролю, якія гарантуюць бяспечнае і надзейнае кіраванне любой канфідэнцыйнай інфармацыяй — тэхнічнай, стратэгічнай, асабістай — у адпаведнасці з нашымі дамоўнымі і нарматыўнымі патрабаваннямі.

Чытайце таксама