Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  14. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Улічваючы маштаб рэпрэсій у Беларусі, напэўна, складана знайсці чалавека, у чыім асяроддзі не было б нікога, хто не пабываў у камеры ізалятара часовага ўтрымання або СІЗА. Паглядзелі, якое харчаванне і па якой цане закупляюць у месцы ўтрымання арыштаваных і асуджаных.

Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Менш чым восем рублёў на арыштанта

У пачатку снежня ўпраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта закупіла харчаванне для людзей, якія змяшчаюцца ў ІЧУ, на гэты месяц. Усяго замовілі 1417 сутачных порцый на агульную суму 11 050 рублёў. На харчаванне аднаго арыштанта будуць выдаткоўваць 7,8 рубля.

Пастаўшчыком выступіць прадпрыемства «Диета» — тая ж структура, што забяспечвае харчаваннем мясцовыя бальніцы.

Скриншот с сайта zakupki.butb.by
Скрыншот сайта zakupki.butb.by

Нагадаем, арыштаваныя на суткі пасля вызвалення кампенсуюць дзяржаве «выдаткі на ўтрыманне» ў памеры 0,5 базавай велічыні, то-бок 18,5 рубля на сёння. Атрымліваецца, што цяпер у Магілёўскай вобласці арыштанты плацяць амаль у 2,4 разу больш, чым дзяржава выдаткоўвае на харчаванне для іх.

Колькі выдаткоўваюць на прадукты для СІЗА і калоній

Для турмы № 8 у Жодзіне закупляюць амаль 2,2 тоны курынага мяса першага гатунку. Арыентаваны кошт заяўкі — 12 126 рублёў. Разам з дастаўкай атрымліваецца 5,52 рубля за кіло.

Для папраўчай калоніі № 15 у кастрычніку закупілі малочныя прадукты. За 500 кілаграмаў тварагу арыентаваны кошт быў пазначаны ў памеры 3250 рублёў. То-бок па 6,5 рубля за кіло. 1,52 тоны смятаны абышліся ў 6400 рублёў. Гэта 4,2 рубля за кіло. За літр малака плацілі 1,3 рубля, а ўсяго яго набылі 1,52 тоны.

Калі паглядзець цэны на тварог у краме, то часцей за ўсё ён каштуе даражэй. Напрыклад, ёсць варыянт за 7,7 рубля за кіло. Але ёсць і таннейшыя варыянты, напрыклад, за 3,8 рубля. Аднак у заяўцы не пазначаная тлустасць прадукту, якая таксама ўплывае на кошт.

Следчы ізалятар № 1 у Мінску набыў 10,5 тоны мясных кансерваў. Пастаўшчыком выступіць «Слонімскі мясакамбінат», якому заплацяць 168 340 рублёў. За кіло выходзіць 15,88 рубля. У рытэйлу кансервы гэтага вытворцы сустракаюцца па цане ад 13,09 рубля за кіло.

Як відаць, цана аптовай закупкі часам блізкая да цаны прадукту ў крамах. Між тым людзі, якія выходзілі з СІЗА і калоній, нярэдка ацэньвалі якасць харчавання як даволі нізкую.

— Напэўна, ежа была каларыйнай, набіць пуза атрымлівалася. Але жудасна бракавала зеляніны і гародніны, іх не было наогул. Гэта было проста пекла. Я марыла хаця б пра пятрушку з кропам, глядзела на любую зялёную расліну, і проста цяклі слінкі. Але ўсё гэта можна было атрымаць толькі ў перадачах, — расказвала адна з жанчын, што пабывалі ў СІЗА.

Чытайце таксама