Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  3. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


Мінюст падрыхтаваў чарговыя новаўвядзенні што да рыэлтарскіх паслуг. Міністэрства размясціла для грамадскага абмеркавання адпаведны законапраект.

Фото: pixabay.com
Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com

Так, Мінюст выступае за тое, каб стварыць Палату рыэлтараў, якой хочуць перадаць некаторыя функцыі дзяржавы па кантролі над рынкам гэтых паслуг.

Таксама прапануецца скараціць да двух чалавек мінімальную колькасць рыэлтараў у штаце для адпаведных арганізацый. Цяпер патрабуецца ад двух да пяці ў залежнасці ад штатнай колькасці кампаніі.

Мінюст таксама выступае за тое, каб увесці паслабленні па атэстацыі рыэлтараў. Для іх збіраюцца адмяніць патрабаванне пра наяўнасць профільнай адукацыі.

Рыэлтарам хочуць забараніць браць плату за перадачу інфармацыі пра прапановы на аб’екты нерухомасці «з мэтай заключэння дамовы арэнды жылых памяшканняў». Мінюст лічыць, што аплата такіх паслуг мусіць адбывацца толькі пасля падбору аб’екта для арэнды і падпісання акта аказаных паслуг.

Рыэлтарскія арганізацыі таксама збіраюцца абавязаць мець як касавае абсталяванне, так і аплатны тэрмінал.

Як паведамляецца, законапраект падрыхтавалі «для комплекснага рэгулявання рыэлтарскай сферы, яе далейшага развіцця, вырашэння праблем». Таксама чыноўнікі хочуць увесці дадатковыя механізмы, каб палепшыць якасць рыэлтарскіх паслуг.

Пакінуць каментар наконт гэтага законапраекта можна да 26 ліпеня. Зрабіць гэта можна на нацыянальным прававым форуме.

Чытайце таксама