Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


/

Найбліжэйшым часам новага памілавання палітвязняў не будзе, бо беларускія ўлады чакалі і не атрымалі «плюшкі» ўзамен. А нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі і іншыя вядомыя асобы з ліку вязняў выйдуць на волю «ў самую апошнюю чаргу». Такое меркаванне прапагандыст Юрый Васкрасенскі выказаў у гутарцы з праваабаронцам Леанідам Судаленкам, якую той пераказаў у Facebook.

Юрий Воскресенский, 2024 год. Фото: x.com/polityura
Юрый Васкрасенскі, 2024 год. Фота: x.com/polityura

Юрый Васкрасенскі лічыць, што Алеся Бяляцкага, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака і іншых вядомых палітвязняў калі і памілуюць, то ў апошнюю чаргу, альбо будуць трымаць за кратамі да заканчэння тэрміну.

«Бяляцкі і ўсе астатнія такога ж калібру — Бабарыка, Знак, Калеснікава… Я маю на ўвазе — такога ж калібру для беларускай улады. <…> Зразумела, што тут фігура Бяляцкага самая магутная. Але для беларускай улады людзі такога калібру пойдуць [на свабоду па памілаванні] у апошняй чарзе, у самай апошняй», — цытуе Судаленка словы Васкрасенскага.

Прапагандыст дапусціў, што вядомых палітвязняў замест памілавання «не толькі будуць трымаць да канца тэрміну, але і могуць паўтарыць кейс Дашкевіча».

Нагадаем, нядаўна палітзняволенага актывіста Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на адзін год і тры месяцы зняволення. Яго судзілі па двух артыкулах, у тым ліку па арт. 411 КК (Непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Па гэтым абвінавачанні зняволеным могуць бясконца накідваць новыя тэрміны.

Васкрасенскі заявіў, што «тлустых палітвязняў» будуць мяняць на «тлустыя прапановы», такія як адкрыццё паветранай прасторы ці зняцце санкцый з прамысловых прадпрыемстваў.

Хоць днямі Лукашэнка паабяцаў і далей выпускаць палітвязняў, прапагандыст лічыць, што найбліжэйшым часам новых памілаванняў не будзе: «Патрэбная плюшка. Мы чакалі плюшкі. Плюшак няма. І таму партый пакуль ніякіх не разглядаецца».

Паводле Васкрасенскага, «ключ» для вызвалення беларускіх палітвязняў знаходзіцца ў кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага: альбо ён, альбо кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Ян Грабец павінныя прыехаць у Беларусь на перамовы — у гэтым выпадку можна абмяркоўваць памілаванне журналіста Андрэя Пачобута.

Прапагандыст заявіў, што «ўнутраная логіка» беларускіх уладаў — «любой цаной парадак»: «Парадак і страх: рабіце што хочаце, толькі не лезьце ў палітыку. Інакш тут можа паўтарыцца Украіна».

Нагадаем, 16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 37 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Гэта ўжо чацвёртая хваля памілаванняў палітвязняў за апошні час. 4 верасня стала вядома пра выхад на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах. Сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх — бацькі няпоўнагадовых дзяцей.

Раней, 16 жніўня, Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». У іх ліку — 14 жанчын і 16 мужчын. Некаторыя маюць сур’ёзныя захворванні.

3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, уключаючы Рыгора Кастусёва, які пакутуе на анкалагічнае захворванне.

Чытайце таксама