Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


/

У Беларусі са снежня запрацуе адразу некалькі змяненняў што да разліку і аплаты жыллёва-камунальных паслуг. З наступнага месяца таксама пачнуць дзейнічаць абноўленыя максімальныя раздробныя цэны на яблыкі і некаторую гародніну. У снежні беларусы таксама мусяцьдаведацца, што будзе з падаткамі ў 2025 годзе. «Люстэрка» склала падборку новаўвядзенняў, якія запрацуюць у наступным месяцы і могуць паўплываць на таўшчыню кашалькоў людзей.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Новаўвядзенне па цэнах

У снежні будуць дзейнічаць новыя максімальныя раздробныя цэны на яблыкі і некаторую гародніну — свежыя агуркі, рэпчатую цыбулю, белакачанную капусту, а таксама бульбу, сталовыя буракі, моркву (апошнія тры пазіцыі — за выключэннем мытага тавару). То-бок гаворка пра цэны, якія бачаць пакупнікі ў крамах.

Да прыкладу, свежыя агуркі ў лістападзе можна прадаваць у крамах не даражэй за 6,58 рубля за кілаграм, а ў снежні — 8,85 рубля. Што да яблыкаў, то ў лістападзе максімальная раздробная цана на іх можа даходзіць да 2,79 рубля, у снежні — да 3,13 рубля.

Даведаемся, што будзе з падаткамі ў 2025 годзе

У канцы снежня ўлады, як правіла, паведамляюць, якія змены ўносяць у Падатковы кодэкс. На 2025 год запланавана нямала падатковых змяненняў. Сярод іх — карэктаванне транспартнага збору, павышэнне падатку на першую кватэру.

Што зменіцца па камуналцы

Урад увядзе абмежаванні па пераразліку плацяжоў за некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі для тых, хто не жыве ў сваім жыллі больш за дзесяць сутак. Гаворка як пра выезд за мяжу, так і пра перамяшчэнне ў межах краіны. Урад вызначыў, што перагляд плацяжоў са снежня будзе магчымы не больш чым за тры гады, а цяпер гэты тэрмін не абмежаваны.

Саўмін з 1 снежня таксама ўвядзе некаторыя карэкціроўкі ў гэтую схему барацьбы з даўжнікамі за ЖКП. Так, патрабаваць аплаты такім спосабам змогуць не толькі камунальнікі, але і арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жыллёвага фонду (да прыкладу, таварыства ўласнікаў). У апошнім выпадку — за карыстанне жылым памяшканнем.

З 1 снежня ўладальнікам некаторых кватэр будуць таксама па-новаму налічваць плацяжы за спажытыя жыллёва-камунальныя паслугі. Змяненне ўводзяць для недзеяздольных людзей, якія пастаянна жывуць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання. Да прыкладу, у сацыяльных пансіянатах.

Вываз смецця па-новаму

Са снежня запрацуюць новыя правілы ўтылізацыі будаўнічых адходаў. Так, смецце, што ўтвараецца падчас рамонту, трэба будзе аддзяляць ад іншых відаў адходаў. Для гэтага будуць ставіць кантэйнеры ёмістасцю ад 6 кубаметраў і ўладкоўваць асобныя секцыі на спецыяльна адведзеных пляцоўках. Таксама паведамляецца, што з 1 снежня вываз будаўнічых адходаў будзе адбывацца асобна па ўстаноўленых тарыфах. Новаўвядзенні не паўплываюць на павелічэнне выдаткаў для насельніцтва, запэўніваюць у Міністэрстве жыллёвай гаспадаркі.

Кіроўцы могуць атрымаць штраф за летнюю гуму

З 1 снежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджанне ці штраф да адной базавай велічыні (40 рублёў) за язду на аўтамабілі з летнімі шынамі. Калі ж кіроўцу спыняць за эксплуатацыю летніх шын паўторна, то сума штрафу складзе ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 80 да 200 рублёў).

Падаражанне цыгарэт

У Беларусі з 1 снежня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. У продажы таксама з’явяцца новыя цыгарэты. «Тытунь-Інвест» сярод іншага павысіць на 10 капеек цану марак «Карона», «Карона блакітная» — да 3,65 рубля, на 20 капеек — «Карона стыль», «Карона эліт» (да 3,6 рубля).

Чытайце таксама