Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


У Слуцку з’явіліся чэргі ў пункты выдачы Wildberries — пакупнікоў столькі, што часам даводзіцца чакаць амаль гадзіну, прычым на вуліцы, піша «Кур'ер». Тым часам маркетплэйс напярэдадні святаў дазволіў захоўваць заказы ў пунктах выдачы ўсяго тыдзень — потым іх вернуць на склад.

Фото: kurjer.info
Фота: kurjer.info

Чэргі ў Слуцку пачалі выстройвацца яшчэ ў канцы лістапада, але ў пачатку зімы сітуацыя не змянілася. Іншым разам пакупнікам даводзіцца чакаць на вуліцы амаль гадзіну. Прычына — у колькасці заказаў: унутры пунктаў выдачы ўсё застаўленае скрынкамі, і прадаўцам цяжка даць рады наплыву наведнікаў.

Фото: kurjer.info
Фота: kurjer.info

Тым часам расійскі маркетплэйс з 5 снежня вырашыў абмежаваць тэрмін захоўвання заказаў у пунктах выдачы — іх можна будзе атрымаць цягам сямі дзён, а потым пасылку зноў адправяць на склад, паведамляе Myfin.by. Раней гэты перыяд складаў 14 дзён.

Анлайн-пляцоўка вырашыла пайсці на такі крок з прычыны блізкіх святаў, каб зменшыць нагрузку на пункты выдачы напярэдадні ажыятажу.

Відавочна, у Беларусі таксама будуць дзейнічаць такія правілы. У нашай краіне ў асабістыя кабінеты карыстальнікаў Wildberries ужо прыходзілі паведамленні наступнага зместу: «Найбліжэйшым часам тэрмін захоўвання тавараў зменіцца і будзе складаць 7 дзён». Пры гэтым пакуль не вядома, ці прадугледжаныя якія-небудзь штрафныя санкцыі для айчынных прадаўцоў тавараў, што заляжаліся на пунктах выдачы.