Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


/

Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава выказалася, што павышэнне пенсій і дапамог залежыць ад таго, як будзе сфармаваны дзяржбюджэт. На фоне гэтай заявы «Люстэрка» паглядзела, якая сітуацыя з бюджэтам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), з якога робяць гэтыя выплаты.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У бюджэт ФСАН у першым квартале гэтага года не патрабаваліся субвенцыі — уліванні з бюджэту краіны. «Фінансаванне пенсій і дапамог са сродкаў бюджэту фонду ў справаздачным перыядзе ажыццяўлялася своечасова і ў поўным аб’ёме», — паведамляецца на сайце фонду.

У студзені-сакавіку бюджэт ФСАН склаўся з прафіцытам 3 млрд 846,8 млн рублёў. Тут улічваюцца і рэшткі за мінулы год.

Канкрэтна па пенсіях прафіцыт склаў 137,5 млн рублёў, астатняе — сацстрахаванне (гэтыя грошы ў асноўным выдаткоўваюць на дапамогі на дзяцей).

Даходы ФСАН у першым квартале склалі 8 млрд 311,1 млн рублёў, а выдаткі — 7 млрд 551,3 млн рублёў.

«Утвораны прафіцыт па сродках дзяржаўнага сацыяльнага страхавання дазваляе самастойна выконваць усе задачы, якія стаяць перад фондам, — забяспечанне своечасовага і ў поўным аб’ёме фінансавання сацыяльных абавязанняў (пенсій і дапамог). У сувязі з гэтым субвенцыя з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне выдаткаў на выплату працоўных пенсій, дапамог для забяспечання збалансаванасці бюджэту фонду не прыцягвалася», — паведамляюць у ФСАН.

Нагадаем, працоўныя пенсіі сёлета падымалі з 1 лютага — у сярэднім на 10%. Раней міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка анансавала, што ў 2025 годзе пенсіі вырастуць на 15%.

З 1 траўня паднялі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Іх памер прывязаны да памеру бюджэту пражытковага мінімуму.

Мінімальная пенсія па ўзросце пасля дабаўлення складае 115,65 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты). Гэта на 3,74 рубля больш, чым было раней. Да гэтай сумы прадугледжаная даплата.

Сацыяльная пенсія павялічылася з 1 траўня да 231,29 рубля. Гэта на 7,47 рубля больш, чым у красавіку. Гэтыя выплаты атрымліваюць у тым ліку тыя, хто трапіў у пенсійную пастку.

Чытайце таксама