Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


Дакументальны фільм Мікалая Мамінава «Хроника настоящего» пра беларускія пратэсты 2020 года выйшаў 24 ліпеня на YouTube-канале «RU Delfi Літва». У стужцы былі выкарыстаныя рэальныя кадры з акцый, пры гэтым у большасці выпадкаў твары іх удзельнікаў не былі замазаныя. Пазней аўтары канала прыбралі ролік з агульнага доступу, але тэлеграм-канал сілавікоў паспеў яго спампаваць і неўзабаве апублікаваў у сябе на YouTube-канале.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Прэм’ера фільма адбылася днём 24 ліпеня. У каментарах да відэа адзначыліся аўтары набліжаных да ГУБАЗіК рэсурсаў. Яны пісалі, што «знайшлі ўжо штук 10 крыміналак новых па перакрыцці дарог», а таксама пагражалі пераследам усім, хто трапіў у кадр.

Неўзабаве пасля прэм’ернага паказу відэа прыбралі з агульнага доступу. Пазней набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал выклаў поўную версію фільма на сваім YouTube-канале.

«Калі вы знайшлі сябе на кадрах фільма, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку — асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі», — параіў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы таксама апублікавалі поўнае відэа, каб людзі «маглі прыняць неабходныя меры бяспекі».