Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы сделали больше, чем любая другая страна». Трамп назначил День Победы во Второй мировой войне в США
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  15. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


У пятніцу, 17 лістапада, у адной з гімназій Гродна на ўроку памерла шасцікласніца. Дзяўчынцы стала дрэнна, ёй аказвалі меддапамогу, але выратаваць яе не ўдалося, расказалі «Люстэрку» чытачы. Міністэрства адукацыі пра надзвычайнае здарэнне пакуль не паведамляла.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як расказаў «Люстэрку» сваяк аднаго з вучняў, у гімназіі № 5 у Гродне памерла шасцікласніца. Дзяўчынцы было 12 гадоў. У гэтай установе адукацыі ёсць класы з харэаграфічным ухілам, і надзвычайнае здарэнне адбылося на ўроку танцаў.

— Наколькі я ведаю, у дзяцей штодня ўрокі танцаў, часам яны даўжэйшыя за дзве гадзіны, нагрузка вялікая, але дзецям падабаецца. Ну і ў пятніцу проста на ўроку дзяўчынцы стала дрэнна, яна памерла. Настаўнікаў пасля здарэння збіралі на нейкую нараду і, напэўна, сказалі, каб яны маўчалі. Бо бацькам пра гэта нічога ў школе не казалі — ні ў навінах, ні ў чатах інфармацыі няма. Але гэта абуральна — хоць бы патлумачылі прычыну, праінфармавалі бацькоў, каб хаця б яны ведалі, можа, дзесьці за здароўем дзяцей больш сачыць трэба, да доктара хадзіць часцей, калі такія нагрузкі, — расказаў суразмоўца.

Паводле яго, калі дзіцяці стала дрэнна, праводзіліся рэанімацыйныя дзеянні, імаверна, прыязджала хуткая, але выратаваць дзяўчынку не змаглі. Неафіцыйная прычына смерці — праблемы з сэрцам.

У гімназіі, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як мама адной з вучаніц, пацвердзілі: шасцікласніца памерла падчас урока.

— Стала дрэнна, страціла прытомнасць — і ўсё, дактары не змаглі адкачаць, аказаць дапамогу. Там у дзіцяці былі праблемы са здароўем, — патлумачылі ў адміністрацыі, падрабязнасці праз тэлефон расказваць адмовіліся.

Афіцыйна мясцовыя ўлады Гродна ці Міністэрства адукацыі пра надзвычайнае здарэнне з гібеллю дзіцяці на ўроку не паведамлялі. Пакуль не вядома, ці праводзіцца нейкая праверка.

Чытайце таксама