Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  3. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  4. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  13. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  14. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  15. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  16. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  17. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
Читать по-русски


Пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю праз 45 дзён пасля затрымання. Пра гэта паведамляе Katolik.life.

Анджей Юхневич. Фото: Katolik.life
Анджэй Юхневіч. Фота: Katolik.life

Тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі.

Такім чынам, пробашч у Шуміліне знаходзіцца за кратамі больш за 45 сутак — даўжэй за ўсіх рымска- і грэкакаталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі. Толькі адзін з праваслаўных святароў у 2022 годзе адбываў даўжэйшы адміністрацыйны арышт — больш за100 сутак, яго судзілі сем разоў запар.

Нагадаем, 8 траўня пасля сустрэчы святароў і каталіцкай супольнасці Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне сілавікі затрымалі клірыкаў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Першы раз Юхневіча асудзілі на 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Святару інкрымінавалі тое, што ў лютым 2022 года ён размясціў на фота свайго профілю ў Facebook выяву бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны.

Потым Юхневічу двойчы дадавалі па 15 сутак. Тэрмін чарговага арышту скончыўся 22 чэрвеня, але ксёндз не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ.