Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне яшчэ адной групы палітычных зняволеных, пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Фото: unsplash.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com

«Гэта 29 асобаў, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што «ўсе яны раскаяліся ў зробленым» і звярнуліся з хадайніцтвам на імя Лукашэнкі.

У спісе:

  • 11 жанчын і 18 мужчын;
  • 6 чалавек, маладзейшыя за 25 гадоў;
  • 3 пенсіянеры;
  • 2 чалавекі з інваліднасцю;
  • 15 маюць хранічныя захворванні.

«Міністэрства ўнутраных справаў забяспечыць кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі памілаваных», — адзначаецца ў паведамленні.

Прозвішчы памілаваных па традыцыі не прыводзяцца.

Нагадаем, 7 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра памілаванне 31 чалавека, асуджанага за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Гэта ўжо шостая хваля памілаванняў палітвязняў за апошні час. 16 верасня Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 37 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». 4 верасня стала вядома пра выхад на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах. 16 жніўня Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.

Пры гэтым у Беларусі працягваюцца суды па палітычна матываваных артыкулах, і людзі далей адпраўляцца ў калоніі і турмы.

Чытайце таксама