Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Месяц таму праўладная актывістка, выкрываючы айчынны шоу-бізнес у недастатковай любові да Аляксандра Лукашэнкі, назвала яго нявестку «змагаркай». Яна аператыўна адрэдагавала свае паведамленні, але інфармацыя пра гэта шырока разышлася. Прайшоў месяц, і яна вырашыла публічна прызнаць сваю памылку.

Анна Лукашенко (Селук). Фото: "СБ. Беларусь сегодня"
Ганна Лукашэнка (Сялук). Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Ганна Сялук (Лукашэнка) — жонка сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя. Мяркуючы з рэестру інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады нявестка Лукашэнкі стварыла 106 песень, сярод іх «Ах, Александр», «Бульба-дэнс» і гімн Генеральнай пракуратуры.

«Паважаныя суграмадзяне! Калі я пісала, што Ганна Сялук — змагарка, я памылялася, бо гэта няпраўда. Інфармацыю заўсёды трэба правяраць», — напісала Бондарава.

Што падштурхнула праўладную актывістку прызнаць сваю памылку публічна — невядома.

Раней ёй ад імені «супрацоўніка КДБ» патэлефанаваў блогер Андрэй Павук, каб пагаварыць пра нявестку Лукашэнкі, якую тая назвала «змагаркай». Яму яна прызналася, што не ведала пра роднасныя сувязі Ганны Сялук і Аляксандра Лукашэнкі.

«Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі. <…> Сур’ёзна! Я не ведала! Пра гэта нідзе не пішуць, а я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе мэтай шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую», — адказала прапагандыстка.

Нагадаем, 7 траўня прапагандыстка з Гродна Вольга Бондарава, якая ваюе з беларускай мовай, васількамі, прэзерватывамі на касах, лацінкай і дзіцячымі цацкамі, вырашыла прайсціся па айчынным шоу-бізнесе. Папракаючы яго прадстаўнікоў у недастатковай любові да Аляксандра Лукашэнкі, яна назвала яго нявестку Ганну Сялук «змагаркай».

Летась Вольга Бондарава абвінаваціла начальніка абласной міліцыі Дзмітрыя Разянкова ў паклёпе. Пасля яна некалькі дзён прасіла прабачэння «ва ўсіх, каго незаслужана пакрыўдзіла сваімі словамі», і падкрэслівала, што «не мела намераў дыскрэдытаваць дзяржаўную ўладу ці нейкім чынам пахіснуць асновы дзяржаўнасці».