Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  12. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


Асобныя банкі пачалі ўводзіць абмежаванні па валютных рахунках і ўкладах. З чым гэта можа быць звязана і як уплывае на кліентаў, расказала старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

За кароткі перыяд часу адразу некалькі банкаў абвясцілі пра ўвядзенне абмежаванняў і непрывабных умоваў па рахунках і ўкладах у далярах і еўра. Так, «БНБ-Банк» і «Прыёрбанк» абвясцілі, што ў чэрвені ўводзяць вялікія камісіі па валютных рахунках, сума якіх перавышае 50 тысяч даляраў ці еўра — мінімум 500 і 750 рублёў адпаведна. Тым часам у «Беларусбанку» заявілі, што не будуць адкрываць новыя тэрміновыя ўклады ў далярах і еўра і папаўняць ужо дзейныя дэпазіты ў гэтых валютах.

У такіх рашэннях беларускіх банкаў ёсць агульная логіка, адзначае эканаміст Анастасія Лузгіна. Гэта звязана ў першую чаргу са зніжэннем ролі даляра і еўра ў разліках у нашай краіне.

— Яны (даляр і еўра. — Заўв. рэд.) сталі «таксічнымі валютамі», ад іх імкнуцца адысці ў сувязі са складанасцю правядзення плацяжоў. Больш за тое, можна ўспомніць заявы ўрада Беларусі пра магчымую адмову да канца 2023 года ад разлікаў у далярах і еўра з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС. Гэта зніжае попыт на гэтыя валюты і неабходнасць у іх. Гэта ж відаць па дынаміцы банкаўскіх крэдытаў. У параўнанні са звесткамі за сакавік-красавік мінулага года юрыдычныя асобы нарасцілі крэдыты ў беларускіх рублях, пры гэтым адбылося рэзкае зніжэнне ў замежнай валюце. Калі ў арганізацый зніжаецца патрэба ў інвалютных крэдытах, то навошта банкам дэпазіты ў ёй? Яны ж не могуць проста пакласці гэтыя ўклады ў сябе і плаціць за гэта грошы укладчыкам. Значыць, банкам гэтая валюта не патрэбная.

Банкі з прычыны зніжэння патрэбы ў замежнай валюце імкнуцца ствараць такія ўмовы для ўкладчыкаў, каб тыя актыўней выбіралі беларускія рублі, працягвае эканаміст.

Пры гэтым насельніцтва Беларусі традыцыйна выбірае ў якасці валюты зберажэнняў больш стабільныя валюты — даляры і еўра, часам нават нягледзячы нізкую даходнасць па валютных укладах.

— Увядзенне нізкіх працэнтаў па валютных укладах — гэта мяккая мера для таго, каб прытармазіць рост іх колькасці. А тое, што робяць «БНБ-Банк», «Прыёрбанк» і «Беларусбанк» — гэта жорсткія меры, скіраваныя не толькі на прыпыненне росту такіх дэпазітаў, але ў ідэале на іх зніжэнне. Гэта да таго ж звязана са змяненнем структуры крэдытаў у банкаўскай сістэме ў бок павелічэння рублёвых крэдытаў і іх скарачэння ў далярах і еўра, — каментуе Анастасія Лузгіна. — Плата за захоўванне валюты ў банках або прыпыненне іх прыёму ва ўклады — гэта, вядома, не на руку беларускім укладчыкам, бо ў нас і так абмежаваная колькасць магчымасцяў зберажэння. Але з пункту гледжання банкаў гэта робіцца для таго, каб яны маглі працягваць нармальна функцыянаваць.

Паводле ацэнкі эксперта, можна чакаць, што такія абмежавальныя меры будуць уводзіць і іншыя банкі. Гэта звязана з прагнозам далейшага скарачэння патрэбы ў разліках у так званых таксічных валютах, а як вынік — зніжэнне папулярнасці даляра і еўра ў крэдытаванні юрыдычных асобаў.

Чытайце таксама