Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Беларускі ўрач ужо некалькі месяцаў не можа запісацца на прыём у польскае консульства — усе даты зарэзерваваны. Але павялічыць шанцы можна, калі заплаціць пасярэднікам. Партал INNpoland.pl разбіраўся ў праблемах з візавай сістэмай разам з экспертам па кібербяспецы, які раней працаваў у паліцыі. Увагу на публікацыю звярнула «Радыё свабода».

Фото: "Зеркало"
Шэнгенская віза. Фота: «Зеркало»

— Пачалося з таго, што я напісаў заяву аб патрэбе ў працы іншаземца для свайго сябра з Гомеля. Я даслаў яму гэтую заяву. З таго часу я атрымліваю ад яго паведамленні: «Влодэк, паслухай, я не магу зарэгістравацца». Ён лекар, ён нічога не ведае пра інтэрнэт. Спачатку я не звярнуў на гэта ўвагі. Але потым гэта пачало паўтарацца другі, трэці і чацвёрты месяц запар, — расказаў Уладзімеж.

Запісацца на прыём у візавы цэнтр у Мінску, Гродне і Брэсце можна праз сайт фірмы VFS, і толькі ў сераду. Але ў гэты дзень сайт «не адказвае», піша выданне.

— Праблема ў тым, што старонка VFS не патрабуе падрабязнай інфармацыі. Акрамя таго, яна не правяраецца. Напрыклад, сёння нейкі спадар Іван Іваноў уводзіць фіктыўны нумар пашпарта — і дата рэзервуецца. Гэта ніхто не правярае, — кажа эксперт па кібербяспецы. — VFS з’яўляецца субпадрадчыкам консульстваў. Гэта індыйская кампанія, заснавальнікамі з’яўляюцца індусы, якія абслугоўваюць консульствы ў розных краінах. У іх вельмі дрэнная рэпутацыя. Яны падыходзяць да справы непрафесійна.

Па словах Уладзімежа, хутчэй за ўсё іх IT-спецыялісты спачатку блакуюць усе даты на сайце, а потым прадаюць прыкладна па 450 рублёў з чалавека. З дапамогай пэўных скрыптоў можна забраніраваць усе даступныя даты. І ў выніку запісацца на прыём без удзелу «пасрэднікаў» практычна немагчыма, адзначае INNpoland.pl.

МЗС Польшчы: «Мы не маем да гэтага ніякага дачынення»

Уладзімеж патэлефанаваў у консульства Польшчы ў Беларус і распавёў аб праблемах з рэгістрацыяй.

— Я не прабіраўся да консула, проста размаўляў з беларускай, якая добра размаўляла па-польску. Яна сцвярджала, што ўсё працуе як мае быць. «Не стварайце там праблем, усё працуе выдатна», — пачуў я ў трубцы. Таксама мужчыне сказалі, што консультва не мае ніякага дачынення да таго, што хтосьці прадае свае месцы.

Партал INNpoland.pl звярнуўся ў МЗС Польшчы з пытаннем, ці ведаюць там пра продаж забраніраваных месцаў для візіту. Як адзначае выданне, у міністэрстве пацвердзілі наяўнасць праблемы. Рост запатрабаванасці польскіх віз, які прывёў да з’яўлення пасярэднікаў, у ведамстве звязваюць з абмежаваннем колькасці віз, якія выдаюцца іншымі краінамі Шэнгена, прыпыненне авіязносін і палітыку беларускіх уладаў, якая штурхае людзей міграваць у Польшчу. На праблему ўплывае і скарачэнне штата польскага консульства. Пры гэтым у МЗС паабяцалі вырашыць праблему з пасярэднікамі.

«Гатуецца зусім новае ІТ-асяроддзе, якая выключае любы ўплыў пасярэднікаў на сістэму рэгістрацыі. Рашэнні, якія мы распрацоўваем, павінны быць рэалізаваны ў бліжэйшыя тыдні», — заявілі там у адказ INNPoland.