Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  10. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  14. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  15. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


У Мінскай вобласці выклікаць ваеннаабавязаных на зверку звестак абяцалі позвамі або тэлефоннымі званкамі. Але ў Барысаўскім раёне вырашылі, што без гэтага можна абысціся. Пра патрабаванне ваеннага камісара Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці палкоўніка Валерыя Раманоўскага піша раённая газета «Адзінства».

Валерий Романовский. Фото: газета "Единство"
Валерый Раманоўскі. Фота: газета «Адзінства»

У яго заяве гаворыцца, што «з мэтай выканання задачы па правядзенні зверкі ўліковых звестак ваеннаабавязаным, якія ў перыяд з 12 кастрычніка 2022 года да цяперашняга часу не атрымалі персанальнай позвы, альбо з кім не былі звераныя звесткі па тэлефоне», неабходна прыбыць у ваенкаматы.

Напрыклад, мужчынам, прапісаным у Барысаве, — у ваенны камісарыят Барысаўскага і Крупскага раёнаў па адрасе, хто ў Крупках — у адасобленую групу ваеннага камісарыята ў Крупках, а сельскім жыхарам — у сельскія выканаўчыя камітэты па месцы жыхарства.

Нагадаем, раней у Мінскай вобласці заяўлялі, што падчас кантрольнага апавяшчэння ваеннаабавязаных і іх яўкі для ўдакладнення звестак ваеннага ўліку тэрмін яўкі ваеннаабавязаных у сель-, гарвыканкамы і ваенныя камісарыяты будзе даведзены позвай або праз аддзелы кадраў ці работнікаў сель-, гарвыканкамаў. У асобных выпадках выклік ваеннаабавязаных можа ажыццяўляцца праз тэлефон.

Напярэдадні ў Мінабароны Беларусі паведамілі, што «больш за 70% ваеннаабавязаных узялі ўдзел у мерапрыемствах па зверцы ўліковых звестак».

4 кастрычніка падчас нарады з сілавікамі Аляксандар Лукашэнка згадаў досвед расійскай частковай мабілізацыі і заявіў, што ў Беларусі яго трэба ўлічваць, «нягледзячы на тое, што ў Беларусі ў гэтым няма неабходнасці». Ён даручыў правесці праверку ваеннаабавязанага складу «без усякага гвалту, без шуму».

У сярэдзіне кастрычніка Мінабароны паведаміла, што гэтыя мерапрыемствы «носяць выключна планавы характар» і праводзяцца «кожны год». Скончыць усе мерапрыемствы па зверцы звестак абяцаюць да канца гэтага года.