Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


У Гродзенскім абласным судзе пачалося закрытае разбіральніцтва па справе журналіста, чальца пазбаўленага рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута. Яго судзяць па артыкулах аб закліках да санкцый і распальванні варожасці.

Андрей Почобут в зале суда. Фото: БЕЛТА
Андрэй Пачобут у зале суда. Фота: БЕЛТА

Пачобута мусілі пачаць судзіць у Гродзенскім абласным судзе яшчэ 28 лістапада. Але разгляд справы некалькі разоў пераносілі: спачатку на 9 студзеня, потым на 16 студзеня.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, працэс вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, на слуханне справы прыехаў намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

Пачобуту выстаўленыя абвінавачанні па двух артыкулах КК:

  • арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 130 (Распальванне варожасці).

«Распальванне», сярод іншага, сілавікі ўбачылі ў выказванні журналіста пра агрэсію СССР супраць Польшчы ў 1939 годзе і ў яго артыкуле ў Gazeta Wyborcza: там ён расказваў пра жорсткае здушэнне паслявыбарчых акцый пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Таксама Пачобута абвінавачваюць праз артыкул, апублікаваны ў выданні «Magazyn Polski» яшчэ ў 2006 годзе. Ён прысвечаны «Олеху» (Анатолю Радзівоніку), аднаму з камандзіраў Арміі Краёвай.

Нагадаем, Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Разам з ім былі затрыманыя і іншыя актывісты Саюза палякаў: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская, Ганна Панішава і Анжаліка Борыс.

У чэрвені таго ж года траіх з пяцярых затрыманых (Панішаву, Цішкоўскую і Бярнацкую) выслалі ў Польшчу. Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс ад вызвалення ў абмен на дэпартацыю адмовіліся. Журналіст знаходзіцца ў зняволенні дагэтуль, а вось кіраўніцу Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс 25 сакавіка 2022-га выпусцілі з СІЗА пад хатні арышт — за кратамі яна правяла год.

Увосень КДБ уключыў Пачобута ў пералік «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Праваабаронцы прызналі журналіста палітычным зняволеным.

У снежні польская газета Wyborcza ўключыла Андрэя Пачобута ў спіс «герояў 2022 года». У польскім МЗС заявілі, што для яго вызвалення робяцца ў тым ліку непублічныя крокі.

— Мы няспынна патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Мы робім таксама дзеянні, пра якія я не магу публічна гаварыць, — заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі. — Падобныя крокі мы рабілі і ў дачыненні да іншых асобаў, супрацьпраўна арыштаваных у Беларусі. Не ва ўсіх выпадках яны заканчваліся поспехам. Я запэўніваю, што кожны дзень мы дзейнічаем па пытанні вызвалення Андрэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі.