Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Мінска «чаго заўгодна». Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, адказваючы на пытанне ўкраінскай журналісткі Наталлі Масяйчук пра тое, ці рыхтуецца яго краіна да нападу з боку Беларусі.

Президент Польши Анджей Дуда. Февраль 2023 года. Скриншот видео
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Люты 2023 года. Скрыншот відэа

Падчас гутаркі Наталля Масяйчук спытала ў палітыка, ці лічыць ён імавернай узброеную агрэсію супраць Польшчы з боку Беларусі.

— Шчыра кажучы, мы ўжо гатовыя чакаць ад беларускага боку чаго заўгодна. Гэта рэжым (Аляксандра Лукашэнкі — Заўв. рэд.), які мы фактычна не прызнаём у палітычным сэнсе. Мы лічым, што выбары былі сфальсіфікаваныя, што вынік абсалютна не адлюстроўвае таго, хто там сёння ва ўладзе. Мы лічым, што там ўзурпаваная ўлада, і мы яе не прызнаём. Больш за тое, гэта ўлада, якая пераследуе сваіх грамадзян — гэта не выклікае ні ў кога ніякіх сумневаў, — сказаў Анджэй Дуда.

Палітык нагадаў, што ў лютым беларускі суд асудзіў на восем гадоў калоніі журналіста, чальца пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута.

— Гэта відавочнае парушэнне ўсіх міжнародных нормаў, усіх прынцыпаў і відавочнае дэманстрацыя таго, што мы, па сутнасці, маем справу з рэжымам, які кантралюе суды, дзе судовыя рашэнні прымаюцца па ўказцы ўладаў і дзе адбываецца вялікая несправядлівасць у дачыненні да звычайных грамадзян. Сёння ўжо ні ў кога няма сумневу ў тым, што ў сучаснай Беларусі мы маем справу з рэжымам, ад якога дэ-факта можна чакаць чаго заўгодна. Так цяпер выглядае Беларусь, — адказаў на пытанне журналісткі польскі прэзідэнт.

Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі «гуляе ў сваю гульню» з Крамлём і спрабуе пазбегнуць уцягвання беларускага войска ў развязаную Расіяй вайну супраць Украіны. На яго думку, удзел беларускіх вайскоўцаў у агрэсіі супраць Украіны, перш за ўсё, азначаў бы «гібель для многіх беларусаў, якія не маюць баявога досведу і дрэнна забяспечаныя».

— Па-другое, беларусы — не ваяўнічая нацыя, беларусы не хочуць ваяваць. Таму іх давялося б прымушаць ісці вайной супраць сваіх украінскіх суседзяў. Лукашэнка вельмі добра ведае, што гэта будзе яго канцом. Таму, што [беларуская] нацыя, на маю думку, пойдзе супраць яго самога ў поўным складзе. Сітуацыя можа стаць для яго абсалютна некантраляванай. Сёння ён можа кантраляваць сітуацыю, у тым ліку з дапамогай тэрору, прымушаючы да пакоры, засуджваючы пратэстоўцаў і тых, хто выступае супраць яго, на шматгадовыя тэрміны, але ўсё гэта можа аказацца недастатковым, калі ён прымусіць людзей ісці і праліваць кроў за справу, якую яны лічаць ганебнай, — сказаў Анджэй Дуда.

Наталля Масяйчук адзначыла, што беларускія чыноўнікі распаўсюджваюць у дзяржаўных СМІ сцверджанні, нібыта Польшча прэтэндуе на частку Беларусі, сутыкаючы ілбамі палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. На гэта Анджэй Дуда адказаў, што такія заявы — рэтрансляцыя расійскай прапаганды.

— Усе маскоўскія радыё- і тэлеканалы, і ўсё, што расійскі рэжым транслюе ў інтэрнэце, — гэта навязванне расійскага бачання свету. Я скажу так: яны бачаць іншых такімі, якімі насамрэч ёсць яны самі. Яны нападаюць на іншых, спрабуюць забраць чужыя землі, спрабуюць заняволіць іншыя народы, таму ім можа здавацца, што ўсе вакол іх такія ж. Польшча ніколі нікому не выказвала ніякіх прэтэнзій. Мы хочам жыць у міры і спакоі, мы хочам будаваць добрасуседскія адносіны. Найлепшым доказам таго, што мы можам мірна жыць разам, ёсць тое, што мы адчуваем, знаходзячыся ў Еўрапейскім саюзе, дзе фактычна няма межаў паміж Польшчай і нашымі суседзямі ў Еўрапейскім саюзе. Мы ўсе знаходзімся ў Шэнгенскай зоне. Вы можаце паехаць у Германію, не спыняючы аўтамабіль — ніхто нікога не кантралюе на мяжы. Вы можаце купіць нерухомасць у Германіі, немцы могуць купіць нерухомасць у Польшчы. Яны могуць жыць у Польшчы. Палякі могуць жыць у Германіі, у любой іншай краіне Еўрапейскага саюза: у Чэхіі, у Славакіі, у Аўстрыі — куды захочуць паехаць. Няма ніякіх праблем з перасячэннем мяжы. Мы хочам, каб гэтак жа было з Украінай і, спадзяёмся, у будучыні — з Беларуссю. Мы проста хочам усе разам быць часткай вольнага свету, — рэзюмаваў Анджэй Дуда.