Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  14. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски


Беларускія сілавікі шукаюць падазраванага ў дыверсіі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах 26 лютага. Паводле іх версіі, гэта нейкі Мікалай Швец, ураджэнец Крыма. Пра гэта ў рэдакцыю «Люстэрка» паведаміў чытач.

Николай Швец, фото ориентировки, которую разослали в автопарки Гомеля после атаки на самолет А-50 в Мачулищах 26 февраля 2023 года. Фото: "Зеркало"
Здымак чалавека, якога шукаюць, з арыенціроўкі, якую разаслалі ў аўтапаркі Гомеля пасля атакі на самалёт А-50 у Мачулішчах 26 лютага 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Па працоўных чатах супрацоўнікаў аўтапаркаў у Гомелі раскінулі арыенціроўку з фота, развешваць пакуль не сталі, — расказаў чытач са спасылкай на сваіх знаёмых. — Гэта дасылалі не толькі ім, і медыкам паведамлялі, і маршрутчыкам дзяржаўным. Сказалі праяўляць пільнасць.

Як вынікае з арыенціроўкі, 29-гадовага ўраджэнца Крыма Мікалая Швяца шукае Мінскае РУУС па падазрэнні ў здзяйсненні «асабліва цяжкага злачынства ў гарадскім пасёлку Мачулішчы 26 лютага».

Фото ориентировки на Николая Швеца, которого разыскивают после атаки на самолет в Мачулищах 26 февраля 2023 года. Фото Зеркало
Здымак чалавека, якога шукаюць, з арыенціроўкі, якую разаслалі ў аўтапаркі Гомеля пасля атакі на самалёт А-50 у Мачулішчах 26 лютага 2023 года. Фота: «Люстэрка»

У АУС Гомельскага райвыканкама, куды нашая журналістка патэлефанавала як свядомая грамадзянка, пацвердзілі, што такога чалавека шукаюць.

— Я бачыла арыенціроўку, напісана, расшукваецца Швец Мікалай Уладзіміравіч за здзяйсненне асабліва небяспечнага злачынства. Гэта так?

— А вы падобнага кагосьці, можа быць, бачылі?

— Ну, здаецца, не, у яго такая стандартная знешнасць. Проста неяк боязна стала, што вось такі небяспечны злачынец можа па вуліцах хадзіць, што вось так актыўна яго шукаюць.

— Не хвалюйцеся, на вуліцу выходзіць можна, звычайным жыццём жыць можна. Але калі раптам вы ўбачыце кагосьці падобнага, патэлефануйце, калі ласка, — папрасіў дзяжурны.

Фото Николая Швеца в ориентировках, которые разослали в автопарки Гомеля после атаки на самолет А-50 в Мачулищах 26 февраля 2023 года. Фото: "Зеркало"
Здымак чалавека, якога шукаюць, з арыенціроўкі, якую разаслалі ў аўтапаркі Гомеля пасля атакі на самалёт А-50 у Мачулішчах 26 лютага 2023 года. Фота: «Люстэрка»

На пытанне «Люстэрка», ці звязаны гэты мужчына з дыверсіяй у Мачулішчах, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў адказаў адмоўна.

 — Нам гэты твар не знаёмы. Хто ён такі, я не ведаю. У іх задача — выяўляць падазраваных. Але бог яго ведае, як яго выявілі, — яны ж не расказваюць. Выпадкова праходзіў па вуліцы, і вось яны яго падазраюць, — пракаментаваў экс-сілавік.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах мясцовыя жыхары чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, што былі пашкоджаныя расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. У мясцовых чатах пасёлка Мачулішчы пісалі пра канцэнтрацыю вайскоўцаў «з аўтаматчыкамі», праверкі машын, абыходы супрацоўнікамі АМАП мясцовых жыхароў.

Як заявіў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, выбухі — вынік дыверсіі беларускіх партызан: яны скінулі выбуховыя прылады на расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) А-50, які знаходзіўся на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. Паводле Азарава, самалёт выведзены з ладу. У Мінабароны сітуацыю афіцыйна не каментавалі. У МНС сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала. Улады дагэтуль ніяк не пракаментавалі здарэнне.

Пры гэтым 27 лютага Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з вузкім колам сілавікоў. У свой кабінет ён запрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, міністраў унутраных справаў і абароны, старшыняў КДБ і Дзяржпагранкамітэта.