Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  14. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


У 2020 годзе пасля апублікавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Ала Цвірко актыўна ўдзельнічала ў страйку на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля гэтага жанчына з’ехала з Беларусі спачатку ва Украіну, а потым у Швецыю. Але атрымаць палітычны прытулак у гэтай скандынаўскай краіне актывістцы не ўдалося. Міграцыйныя ўлады лічаць, што прафсаюзная дзейнасць не з’яўляецца палітычнай і на радзіме Але нічога не пагражае, хоць там супраць яе завялі крымінальную справу.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У 2020 годзе Ала была актыўнай удзельніцай страйку рабочых на Мінскім аўтамабільным заводзе і актывісткай першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў. Восенню 2021 года да яе прыйшлі з ператрусам. У дачыненні да актывісткі КДБ распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Сілавікі не заспелі актывісткі дома. Ёй удалося з’ехаць ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі жанчына выехала ў Швецыю, дзе жыве яе сястра. Там жа папрасіла палітычнага прытулку, але шведскія ўлады адмовілі. Хоць у беларускі на руках — пастанова пра завядзенне крымінальнай справы.

— Адмовілі праз тое, што не бачаць пагрозы для мяне пры вяртанні ў Беларусь, сказалі, што прафсаюзная праца не з’яўляецца палітычнай дзейнасцю, — тлумачыць Ала. — Спачатку адмовіла міграцыйная служба, потым міграцыйны суд, апошняй інстанцыяй быў Вярхоўны суд Швецыі.

Згодна з рашэннем суда, да 9 кастрычніка беларуска павінная пакінуць не толькі краіну, але і Шэнгенскую зону.

— У міграцыйнай службе мне прапанавалі нават купіць білет на самалёт да Расіі, — смяецца Ала. — Вядома, я адмовілася. Смешна, што чыноўнікі ў Швецыі нават не ведаюць, што авіязносіны з Расіяй даўно адсутнічаюць.

Ад думкі пра неабходнасць пакінуць Швецыю і зону Шэнген жанчыне, праўда, не да смеху. Што рабіць далей — яна не ведае. Калі не з’едзе самастойна, яе дэпартуюць.

— Я буду спрабаваць зрабіць візу ў адну з краін, дзе беларусам прасцей атрымаць прытулак, бо ў Расію мне ехаць нельга, — разважае суразмоўніца. — Звязвалася і з прафсаюзамі, і з праваабарончымі арганізацыямі, якія адправілі ў міграцыйную службу лісты ў маю падтрымку, але ўсё гэта ніяк не паўплывала на маю справу. Мне здаецца, што міграцыйная служба Швецыі не зусім абазнаная ў пытанні Беларусі і не ведае, што там цяпер адбываецца.

Пра справу Алы Цвірко ведаюць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Швецыі. Прадстаўнік гэтай арганізацыі Дзмітрый Васэрман у каментары «Люстэрку» адзначыў, што жанчыне, хутчэй за ўсё, трэба будзе з’ехаць у адну з краін, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, каб зрабіць візу і вярнуцца ў ЕС.

— Легальных шанцаў з’ехаць, напрыклад, у Польшчу ў Алы няма, бо, паводле правілаў Еўрасаюза, калі чалавеку адмовілі ў прытулку ў адной з краін, то ён мусіць пакінуць ЕС і падаць заяву на новую візу, — кажа Дзмітрый Васэрман. — Калі Ала вырашыць зрабіць так, то невядома, ці атрымае яна новую візу. Гэта вялікая трагедыя для беларусаў, бо пасля адмовы ў Швецыі легальна з’ехаць у іншую краіну ЕС яны не могуць.

Дзмітрый Васэрман паведаміў «Люстэрку», што праблема Алы Цвірко для Швецыі не ўнікальная. Паводле інфармацыі Народнай амбасады, у 2022 годзе міграцыйная служба прыняла 141 рашэнне ў дачыненні да беларусаў, якія просяць палітычнага прытулку. Толькі тры з іх былі станоўчымі.

Чытайце таксама