Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
Читать по-русски


Тэракт у «Крокус Сіці Холе» мог быць арганізаваны для таго, каб яшчэ больш пасварыць Украіну і Расію. А катаванні да абвінавачаных у тэрарызме апраўданыя, бо яны «не з’яўляюцца камбатантамі, у іх няма знакаў адрознення, яны не падпадаюць наогул ні пад якія законы». Такое меркаванне выказаў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Андрэй Багадзель у эфіры праграмы «Объективно» на дзяржтэлеканале АНТ.

Андрей Богодель. Скриншот видео ОНТ
Андрэй Багадзель. Скрыншот відэа АНТ

«Усё вядзе да таго, што Украіна пра гэты тэрарыстычны акт ведала. Украіна была як ніхто іншы зацікаўленая ў гэтым тэракце. І не толькі і не столькі Украіна, колькі яе заказчыкі», — заявіў Багадзель.

Ён упэўнены, што тэракт — не справа ІДІЛ, бо на гэтую тэрарыстычную арганізацыю «можна спісаць усё, што заўгодна», а яна «існуе неяк эфемерна».

Багадзель таксама лічыць, што напад на «Крокус Сіці Хол» мог быць арганізаваны для таго, «каб яшчэ больш пасварыць Украіну і Расію», мабыць, забыўшыся на тое, што паміж краінамі ўжо больш за два гады ідзе вайна.

Ён таксама дапусціў, што на тэрыторыі Украіны можа рыхтавацца падобны тэракт, каб паказаць свету, «што Расія нібыта помсціць за тое, што здарылася».

Ваенны прапагандыст таксама выказаўся пра катаванні, якім падверглі абвінавачаных у тэракце ў канцэртнай зале ў Падмаскоўі.

«Калі нават так, то людзі, якія не з’яўляюцца камбатантамі, у іх няма знакаў адрознення, яны не падпадаюць наогул ні пад якія законы. Можна з імі рабіць усё што хочаш. Гэта вам скажа любы вайсковы чалавек. Але нават гэта мы адкідаем у бок. Як дзейнічалі спецслужбы Расіі? Яны, рызыкуючы сваімі жыццямі, затрымалі гэтых нягоднікаў, назаву іх мяккім словам. Для таго, каб ім даць адвакатаў і для таго, каб потым даць ім турэмны тэрмін і да канца жыцця, бо мараторый ёсць на смяротнае пакаранне, іх кормяць і ўтрымліваць за кошт тых людзей, якія страцілі сваіх самых блізкіх. Вось тое, што рэальна адбылося», — лічыць Багадзель.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў будынак буйнога канцэртна-выставачнага комплексу «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску (фактычна ўскраіна Масквы) перад пачаткам канцэрта гурта «Пікнік». Нападнікі пачалі страляць яшчэ ля ўваходу, потым вялі стральбу па наведніках унутры — як у фае, так і ў канцэртнай зале. Таксама яны ўчынілі падпал — у комплексе пачаўся маштабны пажар, зала цалкам згарэла, у ёй абрынуўся дах.

Раніцай 23 сакавіка ў СК і ФСБ Расіі заявілі пра затрыманне ў Бранскай вобласці ўсіх падазраваных у здзяйсненні тэракту. Усяго ў межах расследавання, паведамляла ФСБ, затрымалі 11 чалавек.

24 сакавіка расійскі суд адправіў пад арышт чатырох падазраваных у непасрэдным удзеле ў тэракце. Усе затрыманыя, якіх прывезлі на паседжанне, мелі сляды фізічнага ўздзеяння — імаверна, мужчын катавалі. У інтэрнэце ёсць відэа, дзе аднаму з іх адразаюць і запіхваюць у рот частку вушной ракавіны. Друкавалася і фота катавання іншага токам з падлучэннем правадоў да геніталій.