Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза днём 14 красавіка ў чэргах прастойвае 325 легкавікоў і 40 аўтобусаў. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.

Очередь из автобусов в пункте пропуска "Брест". 14 апреля 2024 года. Скриншот видео
Чарга з аўтобусаў у пункце пропуску «Брэст». 14 красавіка 2024 года. Скрыншот відэа

Самая напружаная сітуацыя назіраецца на польскім кірунку. Станам на 18.00 14 красавіка ў пункце пропуску «Брэст» стаіць 200 аўтамабіляў і 40 аўтобусаў. У чатах па перасячэнні мяжы пасажыры пішуць, што час чакання пераваліў за суткі. Адна з удзельніц перапіскі расказала, што выехала на аўтобусе з Мінска 13 красавіка ў 13.30, а ў аэрапорт Шапэна ў Варшаве прыбыла толькі ў 13.40 14 красавіка.

Раней у Дзяржпамежкамітэце абвінавацілі польскіх калегаў у доўгіх аўтобусных чэргах на мяжы.

— Кантрольныя службы Польшчы мэтаскіравана ігнаруюць нормы пропуску і афармляюць усяго 42% аўтобусаў ад сутачнай нормы, — паведамілі ў беларускім ведамстве.

На літоўскім кірунку прастойвае агулам 125 легкавікоў: 80 — у «Беняконях» і 45 — у «Каменным Логу». На выездзе ў Латвію чэргаў не назіраецца.

Акрамя таго, у пунктах пропуску прастойваюць фуры: 815 велікагрузаў чакаюць выезду ў «Грыгароўшчыне», 795 — у «Каменным Логу», 715 — у «Беняконях» і 120 — у «Казловічах» (Польшча).

Чытайце таксама