Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  14. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  15. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


Жаданне школьнікаў адсвяткаваць выпускны з лімузінам, дыджэем і ў клубе раскрытыкаваў у эфіры СТБ прапагандыст Кірыл Казакоў.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

— Адзін выпускнік плаціў блізу 600 даляраў, каб зладзіць сабе выпускны, яшчэ гадоў пяць таму. Лімузін, клуб, дыджэй і гэтак далей, — абурыўся вядоўца.

Прапагандыст падкрэсліў, што падтрымлівае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі праводзіць выпускныя ўрачыстасці сціплей, але адзначыў, што гэтым «многія абураюцца».

— Пры гэтым зроблена ўсё абсалютна правільна, бо часам пыл у вочы, які выпускнікі кідаюць, не патрэбны. Яшчэ пяць гадоў таму людзі ў гэты час бегалі, скуплялі не ведаю што, грымела музыка, заказвалі дыджэяў. А цяпер усё пісьменна і ціха, — расказаў Казакоў.

Дырэктарка школы № 67 Мінска Таццяна Брэль расказала, што «ў адукацыі» 20 гадоў і за яе часамі «не было такога выпускнога вечара, калі, напрыклад, было арганізаванае староннімі арганізацыямі», бо ўсе «стараліся».

— Ну вось 10−11-ы клас рыхтавалі да таго, што будзе выпускны. І, як правіла, з бацькамі праца пачынаецца ўжо ў пачатку 11-га класа, што хочуць, які запыт з нагоды выпускнога. І тлумачыцца так, што выпускны — гэта ўрачыстае мерапрыемства. Яно, як правіла, ідзе паводле акрэсленага пратакола, — сказала Таццяна Брэль.

Як развіваецца гісторыя з выпускнымі вечарамі сёлета

30 красавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў сціплей адзначаць выпускныя вечары. Ён адзначыў, што да святкавання ў рэстаранах з паездкамі на лімузінах ён ставіцца «вельмі негатыўна»: «Гэта мусіць быць свята, куды ідуць дзяўчына, хлопец, за рукі ўзяўшыся, — калектывам. Паскачуць, світанак сустрэнуць».

Ён заявіў, што «нельга дапускаць расслаення», а ўлады робяць усё для таго, «каб стварыць для навучання ў школе роўныя магчымасці».

«Гэтага трэба прытрымлівацца, і нельга пасля заканчэння агульнаадукацыйнай сярэдняй школы рабіць тое, што вы кажаце. Нейкі там „круцяк“ табе дапамог ці ты багацейшы — ты лімузін замовіў, прыехаў твой малы ў школу. А як іншыя глядзяць? А як бацькі глядзяць? Гэта няправільна. Я публічна кажу: нам нельга гэта культываваць, нельга нам гэта падтрымліваць. Гэта дрэнна», — дадаў ён.

Старшыня камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі 5 траўня расказаў, як мусяць прайсці выпускныя вечары ў сталіцы. З ягоных словаў вынікае, што паводле запаветаў Лукашэнкі.

Ён адзначыў, што выпускныя будуць арганізаваныя «ў сценах родных школ і гімназій». Калі ж ва ўстанове адукацыі ідзе рамонт, то іх арганізуюць на пляцоўках установаў культуры, дадатковай адукацыі: «І гэта ніякім чынам не забаўляльныя ўстановы — ні рэстараны, ні кавярні».

«Сёння ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да ўрачыстасці, і ніякіх лімузінаў ніхто не плануе. Безумоўна, бацькі праяўляюць пэўную ініцыятыву. Нашая задача — не дапусціць неабгрунтаваных збораў грашовых сродкаў на правядзенне выпускных вечароў. Гэтыя рэчы кантралююцца кіраўніцтвам школ, праводзіцца адпаведная праца з бацькоўскім, апякунскім камітэтамі. Выпускны вечар не мусіць станавіцца мерапрыемствам, затратным для сямейнага бюджэту. Выпускнікі рыхтуюць святочныя вобразы. Гэта таксама выдаткі для сям'і. Таму прыцягваць нейкія рэсурсы — артыстаў, дыджэяў — не трэба. Больш за тое, яны не ведаюць ні традыцый школы, ні дзяцей, ні педагогаў. Таму не змогуць стварыць душэўную, цёплую атмасферу», — упэўнены Стрыгельскі.

Чыноўнік таксама адзначыў, што Камбінат школьнага харчавання (КШХ) прапануе выпускное меню. І гэта, на яго думку, з"ручная форма арганізацыі харчавання падчас урачыстага вечара".