Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  9. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  10. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  13. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


У Магілёве дзве жанчыны ездзілі на матацыклах у майках з надпісам «Мілфіцыя». Жарт, які павесяліў карыстальнікаў сацсетак, у міліцыі не ацанілі. На жанчын склалі чатыры пратаколы. Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Байкерши из Могилева в майках "Милфиция". 2024 год. Скриншот видео
Байкеркі з Магілёва ў майках «Мілфіцыя». 2024 год. Скрыншот відэа

Як паведаміў прапагандысцкі рэсурс, пасля таго як здымкі байкерак разышліся ў сеціве, «супрацоўнікі ДАІ імгненна высветлілі» асобы матацыклістак. Імі аказаліся 39 і 41-гадовая жыхаркі Магілёва.

«У дачыненні да іх складзеныя чатыры адміністрацыйкі, а двухкольнікі забраныя», — расказаў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Прапагандысты таксама ўдакладнілі, што адна з байкерак раней прыцягвалася да адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму, другая «больш за 60 разоў парушыла ПДР» і раней пазбаўлялася права кіравання.

Неафіцыйны канал МУС апублікаваў «пакаяльнае» відэа жанчын.

— Мы мотааматары, актыўна здымаем TikTok у гумарыстычным плане. Неяк у краме ўбачылі майкі і вырашылі купіць, — прымусілі сказаць на камеру адну з іх.

Дарэчы, майкі «Мілфіцыя» дагэтуль можна купіць на Wildberries. Цана — 672 расійскія рублі (амаль 24 беларускія).

Слова «мілфа» паходзіць ад англійскай абрэвіятуры MILF. Як піша Кембрыджскі слоўнік, першапачаткова так у моладзевым асяроддзі называлі «сэксуальна прывабную жанчыну-маці». Пазней значэнне тэрміна пашырылі, прыбраўшы з яго ўдакладненне пра наяўнасць дзяцей.