Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Жыхарка Оршы Таццяна нарадзіла сына ў мясцовай радзільні 10 ліпеня. Аднак праз дзень адбылося надзвычайнае здарэнне. Як расказала жанчына ў TikTok, на яе дзіця ўпала лямпа, «з прычыны чаго быў атрыманы апёк». Таццяна кажа, што пасля гэтага немаўляці давялося рабіць аперацыю па перасадцы скуры. Расказваем падрабязнасці.

По словам пользовательницы TikTok Татьяны, так выглядела ножка ее малыша, лето 2024-го. Скриншот: TikTok @93tanusha91
Паводле карыстальніцы TikTok Таццяны, так выглядала ножка яе малога, лета 2024-га. Скрыншот: TikTok @93tanusha91

Паводле Таццяны, 10 ліпеня ёй зрабілі кесарава сячэнне. Пакуль жанчына знаходзілася ў рэанімацыі, яе наведаў педыятр і паведаміў, што стан сына нармальны.

— 11 ліпеня раніцай да мяне прыйшла Таццяна Агароднікава — начмед (намесніца загадчыцы радзільні па медчастцы, у 2023-м стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Доктар года» ў намінацыі «Доктар-акушэр-гінеколаг». — Заўв. рэд.). Калі я пачала задаваць пытанні, чаму не прыносяць, не паказваюць майго сына, яна адказала, што я яшчэ слабая, таму мне яго прынясуць крыху пазней, — расказвае аршанка. — Пасля гэтага прыкладна з 14 да 15 гадзін дня яна зноў да мяне прыйшла і прапанавала прайсці ў яе суправаджэнні да дзіцятка.

У гэты момант Таццяна вельмі ўзрадавалася. Аднак убачыўшы, што яе вядуць у рэанімацыю, запанікавала.

— У рэанімацыі Таццяна Агароднікава паведаміла, што праз збег абставінаў на маё дзіця звалілася лямпа, з прычыны чаго быў атрыманы апёк. Апёк правай галёнкі трэцяй ступені, — кажа жанчына.

Калі ў каментарах пад відэа пачалі ўдакладняць, што за лямпа і навошта пад яе паклалі дзіця, Таццяна расказала падрабязнасці.

— У выпісцы з радзільні напісана, што дзіця было змешчанае на спавівальны стол пад лямпу з мэтай абагравання, — сказала яна і дадала, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў аддзяленні для нованароджаных.

@93tanusha91

максимальный репост

♬ оригинальный звук — Татьяна В.

Паводле маладой мамы, пасля здарэння яе сын тыдзень знаходзіўся ў рэанімацыі ў Оршы. А потым яго перавялі ў хірургічнае аддзяленне абласной дзіцячай бальніцы ў Віцебску.

— Нам была праведзеная аперацыя па перасадцы скуры, — расказала Таццяна іапублікавала здымкі нагі дзіцяці. — На сённяшні дзень стан дзіцяці нармальны, мы ўжо знаходзімся дома.

За чатыры дні відэа жанчыны паглядзелі больш за 180 тысяч разоў. Яно сабрала звыш 720 каментароў і 1500 рэпостаў.

Жанчына паведаміла, што яна ўжо падала заяву ў Следчы камітэт і напісала зварот у Міністэрства аховы здароўя. Апошняе, кажа, перанакіравалі ў вобласць. Адзначае, што вынікаў па яе зваротах пакуль няма.

Пры гэтым у каментарах пад допісам Таццяны некаторыя мамы вельмі хвалілі працу дактароў мясцовага радзільні. Хтосьці пісаў адваротнае. Сама жанчына прызналася, што 15 гадоў таму тут таксама нараджала. І родамі, і стаўленнем яна тады засталася задаволеная.

Што кажуць у радзільні?

Пад выглядам жанчыны, сястра якой праз пару месяцаў плануе нараджаць у аршанскай радзільні і перажывае праз надзвычайнае здарэнне з нованароджаным, журналістка «Люстэрка» датэлефанавалася да загадчыцы Алены Гурко. Тая пацвердзіла: такі выпадак у медустанове сапраўды быў. Яна не адмаўляла, што немаўля атрымала апёк, і адзначыла, што з бальніцы ў Віцебску яго выпісалі «за чатыры дні».

— Гэта няшчасны выпадак, няўжо вы думаеце, што гэта спецыяльна хтосьці робіць. Колькі я працую, у жыцці такога ніколі не было. Ніколі, — патлумачыла Алена Гурко, з яе голасу было чуваць, што яна вельмі перажывае праз тое, што адбылося. — Дзякуй богу, з дзіцем усё добра, і яна (мама. — Заўв. рэд.) пра гэта таксама сказала.

Паводле Алены, у відэа Таццяны «расказана трошкі не так, як было», але што не так, не ўдакладніла. Дадала толькі, што «кожны разумее па-свойму».

— На жаль, людзі чуюць толькі кепскае, хоць ніхто ніколі ніводнаму чалавеку такога не пажадае. Тым больш дзіцяці, — кажа Гурко.

Паводле загадчыцы, такія лямпы ў радзільні ўжо не выкарыстоўваюць. Але ці выкарыстоўвалі іх з усімі дзецьмі?

— Лямпы з падагрэвам на спавівальных століках заўсёды выкарыстоўваліся, калі дзеці саграваюцца, — сказала Алена Гурко. Яна таксама дадала, што ў радзільні цяпер мяняюць абсталяванне. Але гэта робяць паэтапна, таму замянілі толькі частку.

Чытайце таксама