Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Больш за дзесяць чалавек затрыманыя за парушэнне парадку ў чарзе да пункта пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, у тым ліку за продаж месцаў у «калейку». Цяпер там праводзяць рэйды адразу некалькі сілавых ведамстваў. Як паказваюць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта, да вечара чацвярга чарга на выезд у Польшчу сапраўды трохі зменшылася, затое вырасла на літоўскім кірунку.

Чарга з аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы з боку пункта пропуску «Тэрэспаль», 4 ліпеня 2024 года. Фота: t.me/terespol

Калі да поўдня чацвярга колькасць легкавікоў у чарзе да пункта пропуску «Брэст» стабільна складала 600 адзінак, то ў другой палове дня не перавышае 550. Што да аўтобусаў, то ў 12.00 іх на беларуска-польскай мяжы стаяла 57, а ў 18.00 — ужо 35.

Затое цягам чацвярга прыкметна выраслі чэргі на літоўскім кірунку: удзень у «Каменным Логу» колькасць легкавікоў на выезд вагалася ў межах 50−70 аўто, а ўжо да 18.00 вырасла да 100 — амаль удвая.

Яшчэ адчувальней падскочыла колькасць легкавых аўтамабіляў у «Беняконях»: у 6 гадзін раніцы чаргі тут не было наогул, а ўжо ў 18.00 вечара — 90 легкавікоў.

І нават у пункце пропуску «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяй, звычайна амаль пустым, да вечара сабралася 10 аўтамабіляў.

Чэргаў з аўтобусаў на літоўскім і латвійскім кірунках не назіраецца.

Нагадаем, раніцай 29 жніўня ў МУС паведамілі, што ў забяспечанні парадку на мяжы задзейнічаныя памежнікі, ГУБАЗіК, АБЭЗ. Яны праводзяць сумесныя рэйды «па выяўленні правапарушэнняў, у тым ліку фактаў незаконнага продажу месцаў у чэргах» на выезд у Польшчу.

«Цяпер аператыўнікамі затрыманыя больш за дзесяць чалавек, частка з якіх змешчаная ў ІЧУ», — адрапартавалі ў МУС.

У ведамстве паабяцалі працягнуць працу па «забяспечанні парадку ў пункце пропуску» і паведамілі, што «сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі праваахоўнікаў».