У Мінску знайшлі сямікласніка Кірыла Казеку, які 6 верасня сышоў з дому і знік, паведамілі ў МУС.
Школьніка, які «бязмэтна блукаў па горадзе», заўважыў познім вечарам 8 верасня супрацоўнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска, які знаходзіўся на выходным дні.
«З падлеткам усё ў парадку, удакладняюцца прычыны яго сыходу з дому. Інспекцыяй па справах няплўнагадовых будзе праведзеная адпаведная праверка», — паведамілі ў міліцыі.
Нагадаем, Кірыл Казека сышоў з дому на вуліцы Галадзеда 6 верасня каля 13.30.