Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


У Беларусі з пачатку верасня яшчэ больш узмацніліся рэпрэсіі. У сувязі з гэтым значна вырасла колькасць зваротаў у фонд салідарнасці BYSOL адносна парады ці эвакуацыі з краіны — да 80%, расказаў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле Андрэя Стрыжака, з пачатку верасня ўсе службы фонду BYSOL адзначаюць узмацненне рэпрэсій у Беларусі, прычым у новай хвалі пераследу ёсць свае асаблівасці.

У прыватнасці, брэсцкія і гродзенскія супрацоўнікі ГУБАЗіК пачалі часцей збіваць людзей, затрымліваючы іх падчас аблаваў. Асабліва цікавыя сілавікам тыя, хто даваў каментары ці інтэрв'ю незалежным СМІ ў 2020−2023 гадах. Узмацніліся таксама рэйды на прафесійныя групы: настаўнікаў, асветнікаў, грамадскіх актывістаў, кажа кіраўнік BYSOL.

Ён адзначыў значны рост заявак у фонд з просьбай пра эвакуацыю з краіны ці кансультацыю наконт дзеянняў у выпадку пераследу.

«Па розных напрамках нашай дапамогі рост колькасці заявак — ад 50% да 80%», — падкрэсліў Стрыжак.

Ён звязаў узмацненне рэпрэсій з заканчэннем адпачынкаў у сілавікоў, стварэннем вялікай базы крымінальных справаў і новым гібрыдным падыходам.

«Новы падыход заключаецца ў тым, каб адной рукой вызваліць нейкую колькасць палітвязняў, а другой — яшчэ больш закручваць гайкі і саджаць усё новых людзей. Паралельна дзяржпрапаганда актыўна эксплуатуе вобраз „гуманітарнасці“ дзеянняў лукашыстаў праз паказальныя кейсы (Пратасевіч) і непублічнае ўздзеянне — у першую чаргу на спартоўцаў і дзеячаў культуры», — дадаў Стрыжак.

Паводле яго, гэтыя людзі паведамляюць, што да іх звяртаюцца «эмісары рэжыму» з прапановамі рознага характару — ад пагрозаў сваякам і блізкім да прапановаў згарнуць дзейнасць ці вярнуцца ў краіну і атрымаць дараванне.

Чытайце таксама