Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  15. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі назвалі адвод войскаў з Херсона манеўрам, які праводзіцца «ў строгай адпаведнасці з зацверджаным планам». У Генштабе УСУ паведамілі, што расійскія войскі працягваюць атакаваць у раёне Аўдзееўкі і Бахмута. У Інстытуце вывучэння вайны адзначаюць, што вывад расійскіх войскаў за Днепр наўрад ці арганізаваны для таго, каб завабіць у пастку УСУ.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 260-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі атакі ў раёнах 12 населеных пунктаў

Расійскія войскі спрабуюць утрымаць часова захопленыя тэрыторыі, вядуць наступальныя дзеянні на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі расіяне нанеслі 11 ракетных і 22 авіяцыйныя ўдары, здзейснілі больш за 35 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі раёны больш за 30 населеных пунктаў Данецкай, Луганскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Херсонскай абласцей.

— Падраздзяленні УСУ адбілі расійскія атакі ў раёнах населеных пунктаў Навасёлкаўскае і Макееўка Луганскай вобласці і Салядар, Кляшчэеўка, Маёрск, Якаўлеўка, Андрэеўка, Белагораўка, Вясёлае, Невельскае, Першамайскае і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.

— Авіяцыя Украіны за мінулыя суткі нанесла шэсць удараў па двух раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па чатырох пазіцыях сродкаў СПА праціўніка.

— Сілы абароны на розных напрамках збілі пяць БПЛА «Шахед» і тры «Арланы».

— Ракетныя войскі і артылерыя пашкодзілі адзін пункт кіравання, адзін раён канцэнтрацыі жывой сілы, ўзбраення і ваеннай тэхнікі, склад боепрыпасаў і іншыя важныя ваенныя аб’екты праціўніка.

У Генштабе таксама паведамілі, што ў Крыме, у горадзе Джанкой, грамадзянскую бальніцу перадалі пад ваенны шпіталь: цяпер там знаходзяцца да 800 параненых расійскіх вайскоўцаў. А ў Херсоне акупацыйныя ўлады цалкам спынілі выдачу пенсій і іншых сацыяльных выплат.

Мінабароны РФ: ажыццяўляем манеўр на падрыхтаваныя пазіцыі

«Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі працягваюць правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— На Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку ажыццяўляецца манеўр падраздзяленняў расійскай групоўкі войскаў на падрыхтаваныя пазіцыі на левым беразе ракі Днепр, у строгай адпаведнасці з зацверджаным планам.

— На Купянскім напрамку адбітыя атакі дзвюх ротаў у напрамку населенага пункта Куземаўка Луганскай вобласці. Знішчана больш за 90 украінскіх вайскоўцаў і баевікоў, адзін танк і чатыры баявыя браняваныя машыны.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку расійскімі войскамі сарваная спроба двух узмоцненых узводаў УСУ атакаваць у кірунку населеных пунктаў Стальмахоўка і Плашчанка Луганскай вобласці. Страты УСУ склалі да 70 украінскіх вайскоўцаў забітымі і параненымі, адну баявую машыну пяхоты і тры пікапы.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку адбітая контратака падраздзяленняў УСУ ў кірунку населенага пункта Нікольскае Данецкай вобласці. Знішчана да 55 баевікоў, адзін танк і дзве баявыя браніраваныя машыны.

Усяго за суткі, паводле дадзеных МА РФ, пашкоджаныя два пункты кіравання, 46 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 153 раёнах. Знішчаныя тры радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50, сховішча паліва для ваеннай тэхнікі УСУ, склад артылерыйскіх боепрыпасаў. Збітыя самалёт Су-25 і верталёт Мі-8 паветраных сіл Украіны, а таксама дзевяць беспілотных лётных апаратаў. Перахоплены 21 рэактыўны снарад сістэм залпавага агню HIMARS і «Вольха», тры ракеты HARM.

Інстытут па вывучэнні вайны: бітва за Херсон яшчэ не скончаная

Украінскае контрнаступленне на Херсонскім напрамку, хутчэй за ўсё, увянчалася поспехам, аднак бітва за Херсон яшчэ не скончаная. Пра гэта гаворыцца ў свежай зводцы Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Аналітыкі адзначаюць, што контрнаступленне УСУ на Херсонскім напрамку праводзілася без татальнага наземнага наступу і ўяўляла сабой метадычную кампанію ўдараў па лагістыцы, шляхах забеспячэння і ваенных аб’ектах праціўніка. Украінскія войскі вялі пастаянныя атакі на масты праз Днепр, наносілі ўдары па вузлах забеспячэння і складах боепрыпасаў, што зніжала магчымасці расійскіх войскаў па забеспячэнні групоўкі на заходнім беразе. Украінскія сілы спалучалі гэтыя ўдары з асцярожнымі і паспяховымі наземнымі нападамі па ключавых пунктах, такіх як Давыдаў Брод, адзначаюць аналітыкі.

Расійскаму вайсковаму кантынгенту спатрэбіцца некаторы час, каб сысці праз раку Днепр, хоць дагэтуль незразумела, ці змогуць яны адносна добра правесці адыход, знаходзячыся пад ціскам сіл УСУ. Аднак ужо цяпер зразумела, што «расійскія войскі ўступілі ў новую фазу, аддаючы прыярытэт адводу сваіх войскаў», «а не імкнучыся цалкам спыніць украінскае контрнаступленне», адзначаюць эксперты.

Яны таксама лічаць, што адвод расійскіх войскаў за Днепр наўрад ці праводзіцца для таго, каб завабіць у пастку УСУ (пра што раней заяўляў украінскі бок).

«Расійскае камандаванне, безумоўна, паспрабуе запаволіць прасоўванне ўкраінцаў, каб забяспечыць арганізаваны адыход, і некаторыя сілы могуць застацца, каб затрымаць украінскія войскі ў самім горадзе Херсон, але гэтыя баявыя дзеянні будуць сродкам для вываду як мага большай колькасці расійскіх частак у добрым стане», — упэўненыя ў ISW.

У Інстытуце таксама аналізуюць рэакцыю расійскай інфармацыйнай прасторы на абвяшчэнне аб выхадзе арміі з Херсона, адзначаючы, што многія ваенныя блогеры занялі бок камандуючага войскамі ва Украіне генерала Суравікіна: назвалі гэтае рашэнне неабходным, адзначаючы, што расійскае кіраўніцтва вынесла ўрок з наступстваў катастрафічнага адступлення з Харкаўскай вобласці ў сярэдзіне верасня.

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў сустрэўся 9 лістапада ў Тэгеране з высокапастаўленымі афіцыйнымі асобамі Ірана, імаверна, для абмеркавання продажу іранскіх балістычных ракет Расіі і іншых формаў супрацоўніцтва;
  • расійскія і ўкраінскія крыніцы паведамляюць пра працяг баёў уздоўж трасы Сватава — Крамянная і Белагораўка Луганскай вобласці;
  • украінскія сілы дамагліся тэрытарыяльных поспехаў на паўночны ўсход ад горада Херсон;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі ў раёне Бахмута, Аўдзееўкі і на захадзе Данецкай вобласці;
  • суб’екты Расійскай Федэрацыі з цяжкасцю аплачваюць мабілізаваны персанал, а расійскія вайскоўцы з цяжкасцю забяспечваюць яго;
  • сваякі мабілізаваных працягваюць пратэставаць супраць нявыплаты і дрэнных умоваў утрымання;
  • акупацыйныя ўлады ў тыле, імаверна, узмацняюць рэпрэсіі і фільтрацыйныя меры на фоне асцярог што да ўкраінскіх контрнаступленняў пасля абвяшчэння пра вывад войскаў 9 лістапада.