Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
Читать по-русски


Галівудскі рэжысёр Джэймс Кэмеран, які зняў культавы фільм «Тытанік» і мноства разоў апускаўся на вялікую глыбіню, сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што адразу пасля знікнення батыскафа «Тытан» западозрыў найгоршае. Рэжысёр таксама паведаміў, што кампанію OceanGate, якая арганізавала апусканне, неаднаразова папярэджвалі пра небяспеку экспедыцый да затанулага «Тытаніка».

Батискаф, отправившейся к "Титанику". Фото: Reuters
Батыскаф, які адправіўся да «Тытаніка». Фота: Reuters

Батыскаф «Тытан», на борце якога знаходзілася пяць чалавек, перастаў выходзіць на сувязь праз 1 гадзіну і 45 хвілін пасля пачатку місіі ў мінулую нядзелю. Пошукавая аперацыя працягвалася да вечара 22 чэрвеня, калі ў моры, непадалёк ад месца гібелі «Тытаніка», былі знойдзеныя абломкі батыскафа. Эксперты лічаць, што апарат разбурыўся пад цяжарам вады, увесь экіпаж загінуў.

Кэмеран, які сам апускаўся да каркаса «Тытаніка» 33 разы, кажа, што карціна таго, што адбылося, была яму зразумелая з самага пачатку.

«Я нутром адчуваў, што адбылося. Калі адмовіла электроніка падлодкі, выйшла з ладу яе сістэма сувязі і адначасова выйшаў з ладу транспондар сачэння — падлодка знікла», — кажа Кэмеран.

Рэжысёр расказаў, што абзваніў свае кантакты сярод падводнікаў і праз гадзіну склаў поўнае ўяўленне пра тое, што здарылася.

«Яны апускаліся, іх мэтай было спусціцца на глыбіню 3800 метраў, на адзнацы 3500 м з імі знікла сувязь і адключылася сістэма сачэння. Я адразу сказаў, што страта абедзвюх сістэм можа быць толькі вынікам нейкай каласальнай катастрофы», — успамінае Джэймс Кэмеран.

Паводле яго словаў, першая думка была менавіта пра тое, што капсулу магло раздушыць завялікім ціскам вады.

Цяпер гэта і ёсць асноўная версія гібелі «Тытана». Эксперты выкарыстоўваюць для апісання гэтай з’явы тэрмін «імплозія».

У чацвер афіцыйны прадстаўнік ВМС ЗША паведаміў журналістам, што неўзабаве пасля таго, як «Тытан» страціў кантакт з паверхняй, Ваенна-марскі флот знайшоў «акустычныя анамаліі [то-бок шум], адпаведныя імплозіі».

Гэтая інфармацыя была перададзеная групе берагавой аховы ЗША, якая з яе дапамогай спрабавала звузіць радыус зоны пошуку.

Кэмеран сказаў Бі-бі-сі, што для яго мінулы тыдзень «нагадваў доўгі кашмарны спектакль, калі працягваецца мітусня з бясконцымі размовамі пра стукі, кісларод і пра ўсё астатняе».

«Я ведаў, што батыскаф знаходзіцца роўна пад тым месцам, адкуль апошні раз паступалі звестакі пра яго глыбіню і месцазнаходжанне. Менавіта там яго і знайшлі», — кажа рэжысёр.

Ён звяртае ўвагу на тое, што «Тытан» знайшлі вельмі хутка толькі пасля таго, як у чацвер быў разгорнуты дыстанцыйна кіраваны падводны апарат Victor 6000.

«OceanGate ігнаравалі папярэджанні»

Паводле Кэмерана, у гібелі «Тытана», які спусціўся паглядзець на трагедыю «Тытаніка», ёсць «жудасная іронія». Да гэтага рэжысёр казаў у тэлевізійных інтэрв'ю, што капітана «Тытаніка» неаднаразова папярэджвалі пра небяспеку айсбергаў, але ён гэтыя папярэджанні праігнараваў.

Цяпер, сцвярджае рэжысёр, гісторыя паўтарылася, бо кампанію OceanGate, якой належаў «Тытан», папярэджвалі, што яна, як гаварылася ў адной калектыўнай заяве, «ідзе шляхам катастрофы».

«Цяпер у нас ёсць яшчэ адно крушэнне, якое адбылося, на жаль, праз тую ж памылку — ігнараванне папярэджанняў», — сказаў Кэмеран.

Галівудскі рэжысёр не першы, хто кажа пра сумневы ў бяспецы падводных экспедыцый OceanGate. У прыватнасці, у распараджэнне The New York Times трапіў ліст, напісаны ў OceanGate Таварыствам марскіх тэхналогій (MTS), — у ім гаворыцца, што «эксперыменты кампаніі могуць прывесці да негатыўных наступстваў».

Паводле Джэймса Кэмерана, за апошні перыяд з кампаніі звольнілася некалькі супрацоўнікаў.

З судовых дакументаў, звязаных з іншай справай, вынікае, што адзін з былых супрацоўнікаў OceanGate папярэджваў пра патэнцыйныя праблемы з бяспекай батыскафа яшчэ ў 2018 годзе.

Таксама заклапочанасць тэхнічнымі крытэрамі OceanGate прысутнічае ў адной са справаздач інспекцыі за подпісам дырэктара кампаніі па кантролі за ажыццяўленнем марскіх аперацый Дэвіда Лохрыджа.

Джэймс Кэмеран вядомы сваёй любоўю да падводнага свету. Ён апускаўся не толькі да месца гібелі «Тытаніка», але і ў Марыянскую ўпадзіну, у самы глыбокі пункт Сусветнага акіяна. Значная частка дзеяння яго апошняга фільма «Аватар: шлях вады» (Avatar: The Way of Water) адбываецца пад вадой.