Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
Читать по-русски


Мэр Кіева Віталь Клічко даў інтэрв'ю швейцарскаму выданню 20min, у якім раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Інтэрв'ю з’явілася на сайце выдання.

Фото: t.me/vitaliy_klitschko
Віталь Клічко. Фота: t.me/vitaliy_klitschko

Журналістка спытала ў Клічко, ці ёсць у яго амбіцыі для прэзідэнцкай пасады.

— Было б па-дурному думаць пра гэта сёння. Сёння адзінае пытанне заключаецца ў тым, ці будзе Украіна наогул існаваць. Пуцін не прымае Украіну як незалежную краіну, гэта не сакрэт. Ён кажа, што Украіна — частка Расійскай імперыі. Мы змагаемся за нашую свабоду і незалежнасць. У нас ужо ідзе пазіцыйная вайна. Гэта проста па-дурному. Так што казаць цяпер пра мае палітычныя амбіцыі было б неразумна.

Далейшая частка дыялогу датычыла Зяленскага.

— Вы здзіўлены тым, што папулярнасць прэзідэнта Зяленскага падае ў параўнанні з войскам?

— Не.

— Чаму не?

— Людзі бачаць, хто эфектыўны, а хто не. А чаканняў было і ёсць шмат. Зяленскі расплачваецца за дапушчаныя ім памылкі.

— Якія памылкі ён здзейсніў?

— Людзі задаюцца пытаннем, чаму мы не былі лепш падрыхтаваныя да гэтай вайны. Чаму Зяленскі да канца адмаўляў, што яна адбудзецца. Ці чаму рускія змаглі так хутка дабрацца да Кіева. Было занадта шмат інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці. Але ўсё ж: у прэзідэнта сёння важная функцыя, і мы павінныя падтрымліваць яго да канца вайны. Але ў канцы гэтай вайны кожны палітык заплаціць за свае поспехі ці няўдачы.

Офіс прэзідэнта Украіны пакуль ніяк не каментаваў гэтае інтэрв'ю.