Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Маці Аляксея Навальнага Людміле паказалі цела сына. Пра гэта яна расказала ў відэа, якое апублікавалі 22 лютага на канале палітыка.

21 лютага Людміла Навальная была адна ў Следчым камітэце Саляхарда. Толькі на наступны дзень дапусцілі адваката.

— Следчыя сцвярджаюць, што прычына смерці вядомая, у іх ёсць усе дакументы. Па законе яны мусілі адразу аддаць мне цела Аляксея, але яны не зрабілі гэтага дагэтуль. Замест гэтага яны шантажуюць мяне і ставяць умовы, дзе, калі і як мусіць быць пахаваны Аляксей. Гэта незаконна.

Яны хочуць зрабіць гэта таемна, без развітання. Яны хочуць прывезці мяне на ўскраіну могілак, да свежай магілы, і сказаць: «Тут ляжыць ваш сын». Я на гэта не згодная. Я хачу, каб і ў вас, каму Аляксей дарагі, была магчымасць з ім развітацца, — сказала маці палітыка.

Людміла Навальная падкрэсліла, што запісала відэа, бо ёй пачалі пагражаць.

— Гледзячы мне ў вочы, яны кажуць, што, калі я не пагаджуся на таемнае пахаванне, яны нешта зробяць з целам майго сына. Следчы Варапаеў адкрыта мне сказаў: «Час працуе не на вас, трупы раскладаюцца». Я не хачу асаблівых умоваў, я толькі хачу, каб усё было зроблена па законе. Я патрабую аддаць мне цела сына неадкладна, — сказала Людміла Навальная.

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш у X напісала, што маці палітыка паказалі медыцынскае заключэнне пра смерць Аляксея. У дакуменце сказала, што «прычыны смерці — натуральныя».

Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расіі паведаміў пра смерць палітвязня Аляксея Навальнага. У паведамленні гаворыцца, што ён памёр у калоніі пасля прагулкі. Следчы камітэт РФ арганізаваў працэсуальную праверку па факце смерці апазіцыянера. 19 лютага следчыя сказалі адвакатам і маці Аляксея, што не выдадуць цела. З ім яшчэ 14 дзён будзе праводзіцца нейкая «хімічная экспертыза».