Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  14. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  15. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выбачыўся перад прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім за шматмесячную затрымку ў пастаўцы ваеннай дапамогі. Як паведамляе CNN, гэта адбылося падчас двухбаковай сустрэчы прэзідэнтаў у Парыжы.

Зеленский и Байден во время встречи в Париже, 7 июня 2024 года. Фото: Reuters
Зяленскі і Байдэн падчас сустрэчы ў Парыжы, 7 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

«Я прашу прабачэння за тое, што некалькі тыдняў мы не ведалі, што будзе прынята з пункту гледжання фінансавання, бо ў нас былі праблемы з прыняццем законапраекта, у якім былі грошы, праз некаторых нашых вельмі кансерватыўных чальцоў, якія яго затрымлівалі, але мы зрабілі гэта», — сказаў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША адзначыў стойкасць украінскага народа і заявіў пра далейшую яго падтрымку.

«Вы ведаеце, вы не скарыліся, вы наогул не саступілі, вы працягваеце змагацца спосабам, які проста дзівосны, проста цудоўны, — і мы не збіраемся вас пакідаць», — запэўніў Байдэн.

Ён таксама абвясціў пра новы пакет дапамогі на 225 мільёнаў даляраў для аднаўлення электрасетак Украіны.

Прэзідэнты прыбылі ў Францыю, каб узяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі. Гэта падзея таксама атрымала назву Дзень Д.

Нагадаем, Кангрэс ЗША пяць месяцаў не мог узгадніць вылучэнне ваеннай дапамогі Украіне. Яго блакавалі ультраправыя прыхільнікі Дональда Трампа, якія патрабавалі звязаць вылучэнне грошай Украіне то з міграцыяй праз мексіканскую мяжу, то з ліцэнзаваннем экспарту звадкаванага газу.

Чытайце таксама