Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  15. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


Генри Достоевский

Пасля пачатку вайны прадстаўнікі Захаду, у тым ліку ЗША, былі ўпэўненыя, што Украіна прайграе, і, дапускаючы, што ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага могуць забіць, папрасілі яго запісаць відэатэстамент. Пра гэта ў праекце «USA-UA: сакрэтныя файлы Белага дома» заявіў экс-кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, піша RTVI.

Владимир Зеленский. Фото: пресс-служба президента Украины
Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Мне даслаў паведамленне адзін чалавек, вялікі сябар Украіны, і калі я сказаў, што я вяртаюся [у Кіеў], ён кажа: «Трэба, Каб Зяленскі запісаў відэатэстамент — на ўсялякі выпадак, хай ляжыць», — сказаў Кулеба.

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс, паводле Кулебы, была ўпэўненая, што Украіна прайграе.

«Гэта была не толькі амерыканская пазіцыя, гэта была кансалідаваная пазіцыя ўсіх нашых партнёраў. Адзін чалавек, калі я быў ужо ў дарозе дадому, у Варшаве, патэлефанаваў і сказаў: «Не едзь, цябе там заб’юць. А ты будзеш патрэбны. Твой голас будзе патрэбны Украіне для працягу барацьбы. Ты будзеш ездзіць па свеце падымаць краіны ў падтрымку Украіны»», — успомніў былы кіраўнік украінскага МЗС.

Акрамя таго, у дакументальным праекце сцвярджалася, што старшыня камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША генерал Марк Мілі прасіў галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага паказаць план абароны, але той адмовіўся, бо баяўся, што дакумент можа ў выніку атрымаць Расія.

Таксама ў праекце выступіў журналіст Сайман Шустэр, аўтар біяграфіі Зяленскага. Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс рэкамэндавала Зяленскаму вывучыць магчымасьць фармавання ўраду ў выгнанні, а таксама падумаць над тым, каб падрыхтавацца да пераходу да партызанскай вайны.

Раней Шустэр у сваёй кнізе «Шоумен» заяўляў, што прапанова стварыць урад у выгнанні была зробленая Украіне ўжо за некалькі дзён да пачатку баявых дзеянняў. Дзейны на той момант сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў расказаў журналісту, што перад пачаткам вайны саюзнікі Кіева папярэджвалі, што краіна будзе «здабытая праз чатыры-пяць дзён», і «ўсё палітычнае кіраўніцтва [Украіны] будзе забітае».

У кнізе Шустэра адзначаецца таксама, што ў першыя месяцы пасля пачатку вайны ва Украіне Зяленскі і ягоная каманда хаваліся ў падземным бункеры часоў халоднай вайны. Умовы там першы час былі спартанскімі, а Зяленскі нагадваў «жывы труп» праз недахоп сонечнага святла і сну, удакладняў ён.