Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  15. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Уладзімір Пуцін гатовы абмяркоўваць з Дональдам Трампам спыненне агню ва Украіне, але настойвае на сваіх ранейшых умовах пра неўступленне Украіны ў NATO і іншых. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на свае крамлёўскія крыніцы.

Владимир Путин 14 июня 2024 года на встрече с руководством МИД, где он озвучил «условия для начала переговоров с Киевом». Фото: пресс-служба Кремля
Уладзімір Пуцін 14 чэрвеня 2024 года на сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС, дзе ён агучыў «умовы для пачатку перамоваў з Кіевам». Фота: прэс-служба Крамля

Як піша агенцтва, пяць цяперашніх і былых расійскіх чыноўнікаў заявілі, што Крэмль можа ў цэлым пагадзіцца замарозіць канфлікт уздоўж лініі фронту. Пры гэтым Расія не пацярпіць уступлення Украіны ў NATO ці прысутнасці войскаў NATO на ўкраінскай тэрыторыі. Кіеў таксама мусіць узяць на сябе абавязанне не абмяжоўваць выкарыстанне рускай мовы і скараціць колькасць сваіх узброеных сіл.

Паводле трох крыніц, перамовы могуць весціся пра дакладны падзел Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, каля 70−80% тэрыторыі якіх цяпер акупаваныя Расіяй. Паводле двух чыноўнікаў, Расія таксама можа быць гатовая сысці з адносна невялікіх участкаў тэрыторыі, якія яна ўтрымлівае ў Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях.

Дзве крыніцы паведамілі, што рашэнне цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіць Кіеву выкарыстоўваць ракеты ATACMS для ўдараў па Расіі можа ўскладніць і затрымаць любое ўрэгуляванне — і зрабіць больш жорсткімі патрабаванні Масквы, бо прыхільнікі жорсткай лініі настойваюць на большым кавалку Украіны, піша Reuters.

Паводле дзвюх крыніц, калі пагадненне пра спыненне агню не будзе дасягнутае, Расія прадоўжыць вайну.

Агенцтва таксама прыводзіць меркаванне Дзмітрыя Саймса, якога называе «адным з найбольш аўтарытэтных расійскіх экспертаў у пытаннях Амерыкі». Амерыканскі палітолаг, які працуе ў РФ, лічыць, што пагадненне пра спыненне агню можа быць заключанае адносна хутка. У той жа час дасягнуць больш шырокага, доўгачасовага пагаднення, якое б улічвала інтарэсы бяспекі як Украіны, так і Расіі, будзе надзвычай складана, «бо пазіцыі абодвух бакоў вельмі далёкія адна ад адной», дадаў ён.

«Гэты варыянт нам не падыдзе»

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, каментуючы інфармацыю, якая з’явілася ў Reuters заявіў, што варыянту замарозіць канфлікт Масква не разглядае.

«Прэзідэнт неаднаразова, а дакладней пастаянна заяўляе, што ён гатовы да кантактаў і перамоваў. Прэзідэнт гэтак жа ўжо казаў, што нейкі варыянт замарозкі канфлікту нам не падыдзе. Нам важна дасягнуць сваіх мэтаў, якія ўсім добра вядомыя», — заявіў Пяскоў.

Уладзімір Пуцін агучыў умовы пачатку перамоваў з Кіевам у чэрвені 2024 года. Сярод іх ён назваў нейтральны, пазаблокавы, бяз’ядзерны статус Украіны, яе дэмілітарызацыю і «дэнацыфікацыю»; прызнанне статусу Крыма, Севастопаля, самаабвешчаных ДНР і ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцей як суб’ектаў Расійскай Федэрацыі «ў межах тых адміністрацыйных межаў, якія існавалі ў момант іх уваходжання ва Украіну»; скасаванне ўсіх заходніх санкцый супраць Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 16 лістапада заявіў, што перамовы з Расіяй магчымыя пры ўмове знаходжання Украіны ў мацнейшай пазіцыі. А пасярэднік у гэтых перамовах не мусіць быць нейтральным і выразна рэтрансляваць, што «Расія — агрэсар, што яна парушыла нашую тэрытарыяльную цэласнасць, міжнароднае права». Пры гэтым Зяленскі дадаў, што неабходна зрабіць усё, каб у 2025 годзе вайна была скончаная.