Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  14. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго амерыканскі калега Дональд Трамп правялі «вельмі прадуктыўную» сустрэчу перад пачаткам цырымоніі пахавання папы рымскага ў Ватыкане.

Президент Украины Владимир Зеленский на похоронах папы римского. Ватикан, 26 апреля 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пахаванні папы рымскага. Ватыкан, 26 красавіка 2025 года. Фота: Reuters

Пра сустрэчу лідараў абедзвюх краін 26 красавіка «Суспільне» паведаміў спікер Зяленскага Сяргей Нікіфараў. Паводле паведамленняў СМІ, яна доўжылася некалькі хвілін. Падрабязнасці гутаркі не ўдакладняюцца.

Паводле інфармацыі Sky News, палітыкі дамовіліся сустрэцца яшчэ раз пасля пахавання. Са словаў прадстаўніка Белага дома, гутарка атрымалася «вельмі прадуктыўнай».

Былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Расіі Тоні Брэнтан заявіў, што гэтая падзея адкрывае дыпламатычныя магчымасці, уключаючы «самую маштабную сустрэчу» паміж Трампам і Зяленскім.

Ён дапусціў, што гэта можа стаць «важным крокам» у пачатку мірнага працэсу паміж Расіяй і Украінай, і падкрэсліў, што гэта першая асабістая сустрэча Трампа і Зяленскага пасля скандалу ў Белым доме ў лютым.

Нагадаем, Трамп і Зяленскі, як і іншыя сусветныя лідары, 26 красавіка прыляцелі ў Рым на пахаванне папы рымскага Францыска.

«Добры дзень для перамоваў і сустрэч з Расіяй і Украінай. Яны вельмі блізкія да ўгоды, і два бакі цяпер мусяць сустрэцца, на вельмі высокіх узроўнях, каб „скончыць гэта“. Большасць асноўных пунктаў узгодненая. Спыніце кровапраліцце, зараз жа. Мы прыедзем куды будзе неабходна, каб дапамагчы пакласці канец гэтай жорсткай і бессэнсоўнай вайне», — напісаў Трамп у сацсетках.

Напярэдадні, 25 красавіка, спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф правёў у Маскве сустрэчу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, яна доўжылася тры гадзіны. Паводле паведамлення Крамля, абмяркоўваліся непасрэдныя перамовы паміж Расіяй і Украінай. Ніякіх заяваў з амерыканскага боку наконт вынікаў сустрэчы пакуль не было.